Святлана Міхайлаўна Лясовіч
Святлана Міхайлаўна Лясовіч (нар. у 1979 годзе ў Наваполацку) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Святлана Міхайлаўна Лясовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1979 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | філалогія, мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Юрый Міхайлавіч Бабіч |
Біяграфічныя звесткі правіць
Скончыла ў 2002 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура». У 2002-2005 гадах навучалася ў аспірантуры гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Беларуская мова».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Беларуская мова» абараніла 19 снежня 2006 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сістэма колераабазначэння ў мове твораў Уладзіміра Караткевіча: структурна-семантычны, функцыянальны і кагнітыўны аспекты». Навуковы кіраўнік - Юрый Міхайлавіч Бабіч.
У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
З 2003 па 2023 год працавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2019 па 2023 год працавала на пасадзе загадчыка кафедры славянскай філалогіі гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Звольнена з універсітэта па палітычных матывах у 2023 годзе.
Навуковая дзейнасць правіць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням аналізу мастацкага тэксту, лексікалогіі і лінгвакультуралогіі, кангітыўнай лінгвістыкі і г.д. Сярод іншага, вывучае літаратурную спадчыну і мову твораў Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка і інш.
Узнагароды правіць
- Памятны знак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «За ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі» (2012)
- Прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцам (2010)