Гімназія № 1 (Наваполацк)

«Гімназія № 1» — сярэдняя навучальная ўстанова адукацыі ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці. Заснавана ў 1993 годзе.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г. Наваполацка»
NoveduGimnaziya9.JPG
Заснавана 1993
Тып Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Адрас Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 107.
Сайт novedu.by/gimnaziya

ГісторыяПравіць

У 1993 годзе рашэннем № 339 Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў адкрыта гімназія на 2 класы. З 1994 года былі ўведзены 3 замежныя мовы, прыцягнуты да навучання выкладчыкі ВНУ, члены Саюза мастакоў. У 1995 годзе ў гімназіі прынята праграма «Адораныя дзеці» (1995—1998).

З 1997 года ў гімназіі адкрыты трохгадовыя школы маладога настаўніка і куратара. У 1999 годзе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1999 года выдала пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі гімназіі (11 класаў).

У 2001 годзе ў навучальнай установе адкрываюцца шматпрофільныя класы. У гэтым жа годзе ўступіла ў дзеянне Праграма «Навучальны кабінет». Праз год была прынята праграма «Інфарматызацыя».

У 2003 годзе гімназія стала Рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па праблеме «Стварэнне мадэлі выхаваўчай работы з улікам рэгіянальных асаблівасцей» (2003—2006).

Галоўнымі напрамкамі навучання ў наваполацкай гімназіі з’яўляюцца: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны і грамадазнаўчы[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Банщикова, О. У гимназистов Новополоцка — новоселье! / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. — 2016. — 18 нояб. — С. 1, 13.
  • Горожеева, Н. В. IT в школьной библиотеке / Н. В. Горожеева // Адукацыя і выхаванне. — 2013. — № 2. — С. 23-24.
  • ГУО «Гимназия № 1 г. Новополоцка» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. — Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. — С. 36.
  • Движение вперёд / подгот. Н. Радько // Новополоцк сегодня. — 2018. — 6 февр. — С. 5.
  • Никонова, И. С. Медиатека гимназии — ресурсно-информационный центр / И. С. Никонова // Адукацыя і выхаванне. — 2013. — № 2. — С. 20-23.
  • Ободова, А. Обмен опытом / А. Ободова // Новополоцк сегодня. — 2018. — 2 февр. — С. 2.