Калінінскі мост (Наваполацк)

Наваполацк

Калінінскі мост — аўтамабільны мост цераз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку Віцебскай вобласці. Па трасе праходзіць вуліца Калініна, ад якой пайшла неафіцыйная назва моста. Адзіны мост у горадзе цераз Дзвіну, злучае цэнтр горада з прамзонай Копцева і аўтамабільнай дарогай рэспубліканскага значэння Р20, якая ідзе на Верхнядзвінск, Баравуху, Полацк, Шуміліна і Віцебск.

Калінінскі мост
Калінінскі мост
Каардынаты: 55°32′18″ пн. ш. 28°39′56″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны
Перасякае Заходняя Дзвіна
Месца размяшчэння Наваполацк
Канструкцыя
Агульная даўжыня 270
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1962

Мост узведзены ў 1962 годзе. Складзены з жалезабетонных балак каробчатага сячэння. Даўжыня складае каля 270 м[1]. Пад канец 1990-х быў прызнаны малапрыдатным для інтэнсіўнага транспартнага руху. У 19992000 гадах праведзена рэканструкцыя, рух па мосце быў спынены больш як на год[2].

У снежні 2017 года быў закрыты пабудаваны па той жа тэхналогіі мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, на якім з’явіліся расколіны. На Калінінскім мосце спецыялісты 16-17 студзеня таксама выявілі папярочныя расколіны шырынёй каля 0,3 мм, пазней была выяўлена расколіна шырынёй 1,7 мм. 23 студзеня мост быў закрыты для праезду цяжкага транспарту, астатнія аўтамабілі мусяць прытрымлівацца дыстанцыі 70 м[3]. 30 студзеня быў забаронены рух транспарту масай звыш 5 тон — грузавікоў і аўтобусаў-«гармонікаў»[1]. Грамадскі транспарт высаджвае пасажыраў перад мостам, пасля чаго яны пераходзяць мост і садзяцца на іншы транспарт[2].

У культурыПравіць

Мастацкі фільм «Вуліца без канца» (1973; рэжысёр І. Дабралюбаў) пачынаўся з Калінінскага моста[4].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць