Вуліца Калініна (Наваполацк)

Вуліца Калініна (трансліт.: vulica Kalinina, руск.: улица Калинина) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Міхаіла Калініна.

Вуліца Калініна
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 2500 м
Назва ў гонар Міхаіл Іванавіч Калінін
Паштовы індэкс 211447
Нумары тэлефонаў +375214
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Размешчана паміж 3-м мікрараёнам, з аднаго боку, і 4-м і 5-м мікрараёнамі горада, з іншага. Цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад кальцавой развязкі на скрыжаванні з рэспубліканскай аўтадарогай Р20 Віцебск — Наваполацк — Грыгораўшчына (граніца Латвіі) да вуліцы Камсамольскай, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае Наваполацк з заводам «Палімір» і рэспубліканскай аўтадарогай Р14 Полацк — Мёры — Браслаў. Працягласць вуліцы складае больш за 2,5 км. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў.

Транспарт правіць

Вуліцу перасякае большая частка гарадскіх аўтобусных і трамвайных маршрутаў. Непасрэдна па самой вуліцы пралягаюць гарадскія аўтобусныя маршруты № 6, 6а, 10, 10а, 11, 13, 14, 21. На перасячэнні з вуліцамі Паркавай і Якуба Коласа каля маста праз Заходнюю Дзвіну арганізавана кругавая развязка, а на перасячэнні з вуліцамі Блахіна і Камсамольскай — шматузроўневая развязка з пуцепровадам праз гэтыя вуліцы і трамвайныя рэйкі.

Сацыяльныя аб’екты правіць

  • бібліятэка імя У. Маякоўскага
  • аддзяленне паштовай сувязі № 7
  • медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія
  • архітэктурна-вытворчае бюро
  • цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці
  • стаматалогія
  • магазіны
  • аўтасэрвіс
  • АЗС

Гл. таксама правіць

Зноскі