Грыгораўшчына

вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Грыго́раўшчына[1] (трансліт.: Hryhoraŭščyna, руск.: Григоровщина) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бігосаўскага сельсавета.

Вёска
Грыгораўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3752151
Паштовы індэкс
211640
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210806031
Грыгораўшчына на карце Беларусі ±
Грыгораўшчына (Беларусь)
Грыгораўшчына
Грыгораўшчына (Віцебская вобласць)
Грыгораўшчына

Пункт пропуску на мяжы з Латвіяй. З латвійскага боку яму адпавядае пункт пропуску «Патарніекі» Краслаўскага края. З’яўляецца адным з двух аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Латвіяй і мае міжнародны статус. У вёсцы знаходзіцца рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Бігосава-1» (працуе 24 гадзіны).

Прапускная здольнасць — да 680 транспартных сродкаў у суткі ў абодвух напрамках. Працягласць памежнага пераходу ад шлагбаўма Пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь на ўездзе ў пункт пропуску да шлагбаўма на выездзе з пункта пропуску з боку Латвіі складае 500 метраў. Размешчаны па дарозе Р20 Наваполацк — Верхнядзвінск — Рыга.

Працягласць маршруту праз пункт пропуску «Грыгораўшчына-Патарніекі» складае з Мінска да Рыгі 599 км; з Таліна да Мінска 860 км; з Адэсы да Рыгі 1558 км.

Бліжэйшы пункт пропуску — міжнародны пункт пропуску Урбаны ў Браслаўскім раёне за 114 км.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Грыгаро́ўшчына