Камсамольская вуліца (Наваполацк)
Камсамольская вуліца (трансліт.: Kamsamoĺskaja vulica, руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Камсамольская вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 3000 м |
Паштовы індэкс | 211449 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў 4-м, 6-м і 10-м мікрараёнах горада і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Калініна да вуліцы Васілеўцы, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае Наваполацк з рэспубліканскай аўтадарогай Р-45 Полацк - Глыбокае - граніца Літвы (Катлоўка). Працягласць вуліцы складае больш 3 км. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў (адзіны 12-павярховы будынак на вуліцы - інтэрнат № 4 ПДУ). Шматкватэрныя жылыя дамы размешчаны толькі па паўноным (няцотным) боку вуліцы, бо ад паўднёвага боку вуліцы пачынаецца санітарная зона завода "Палімір", дзе жыллёвае будаўніцтва забаронена. Па вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі і курсуе трамвайны маршрут № 1.
Сацыяльныя аб’екты
правіць- інтэрнат № 4 ПДУ
- царква Царства Божага (евангельскія хрысціяне)
- магазіны
- хлебзавод