Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Маякоўскі)

Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі (руск.: Владимир Владимирович Маяковский; 7 (19) ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаісская губерня (сучасн. Багдаці, вобласць Імерэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расійскі паэт, драматург; футурыст.

Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі
руск.: Владимир Маяковский
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Влади́мир Влади́мирович Маяко́вский
Дата нараджэння 19 ліпеня 1893(1893-07-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1930(1930-04-14)[3][4][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Патрысія Томпсан[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак-плакатыст, паэт, акцёр, драматург, пісьменнік, мастак, журналіст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, рэжысёр, тэатральны рэжысёр, мастак-гравёр, кінарэжысёр, дзеяч выяўленчага мастацтва, сцэнарыст
Гады творчасці 19121930
Кірунак Рускі футурызм[d] і футурызм
Жанр верш, narrative poetry[d], агітпроп[d] і п’еса
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Медаль «За стараннасць»
Подпіс Выява аўтографа
v-v-mayakovsky.ru (руск.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў кутаіскай (з 1902) і маскоўскай (1906—08) гімназіях, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1911—14), дзе зблізіўся з Ц. Бурлюком. У 1923—28 узначальваў літаратурна-мастацкае аб'яднанне ЛЕФ, у 1929—30 — Рэвалюцыйны фронт мастацтваў. Рэдагаваў часопісы «ЛЕФ» («Левы Фронт», 1923—25) і «Новый ЛЕФ» (1927—28) і «РЕФ».

Творчасць

правіць

Дэбютаваў вершамі «Ноч» і «Ранак» (1912). Першая кніга «Я!» (1913). У ранняй лірыцы, трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» (паст. 1913, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі), паэмах «Воблака ў штанах» (1915), «Флейта-пазваночнік» (1916), «Чалавек» (1918) супярэчнасць паміж рамантычна-ўтапічным ідэалам паэта і рэальнасцю, багаборніцкія матывы. Разуменне вайны як сусветнай бяды, найвялікшага злачынства перад чалавекам у вершах і паэмах перыяду І сусветнй вайны («Вайна аб'яўлена», 1914; «Вам!», 19І5; паэма «Вайна і мір», 1915—16, выд. 1917).

Пасля 1917 спроба стварэння міфа пра сацыялістычную светабудову (п'ееа «Містэрыя-буф», 1918; паэмы «150 000 000», 1921; «Уладзімір Ільіч Ленін», 1924; «Добра!», 1927).

3 1919 выпускаў у Маскве агітплакаты «Вокны РОСТА» (ствараў паэтычныя тэксты і малюнкі). У гэтых плакатах, вытворчай і кніжнай графіцы 1920-х г. ярка выявіўся талент Уладзіміра Маякоўскага як мастака (з 1910-х г. рабіў партрэтныя замалёўкі, эскізы лубкоў, тэатральныя работы).

У лірычных паэмах «Люблю» (1922) і «Пра гэта» (1923) сцверджанне непадзельнасці жыцця і кахання. 3 2-й пал. 1920-х г. пераважаюць сатырычныя творы: камедыі «Клоп» (1928, паст. 1929) і «Лазня» (1929, паст. 1930) — антыутопія, не зразумелая сучаснікамі. Паэма «На ўвесь голас» (1930) — сцверджанне шчырасці свайго шляху і надзея на разуменне.

Аўтар аўтабіяграфіі «Я сам» (1922, 2-я рэд. 1928), кнігі «Савецкая азбука» (1919), нарысаў «Маё адкрыццё Амерыкі» (1925), сцэнарыяў фільмаў «Паненка і хуліган» паводле «Настаўніцы рабочых» Э. Д'Амічыса, «Не для грошай нарадзіўся» паводле «Марціна Ідэна» Дж. Лондана, (абодва 1918, зняўся ў галоўных ролях), артыкулаў па пытаннях літаратуры («Як рабіць вершы», 1926), мастацтва і інш. Пісаў для дзяцей («Што такое добра, што такое дрэнна», 1925).

Творчай манеры У. Маякоўскага ўласцівы рамантычнае светаадчуванне, іранічная аголенасць пачуцця, зліццё аўтара з лірычным героем, устаноўка на прамы зварот да аўдыторыі, канцэнтраваная эмацыянальнасць і энергія верша. Уладзімір Маякоўскі — рэфарматар паэтычнай мовы. Зрабіў вялікі ўплыў на паэзію ХХ ст.

Бібліяграфія

правіць
  • Полн. собр. соч. Т. 1—13. М, 1955—61.

Беларускія пераклады

правіць

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Vladimir Vladimirovich Majakovski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гончаров Б. П. Маяковский Владимир Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 542–543. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Vladimir Vladimirovich Majakovski
  5. Гончаров Б. П. Маяковский Владимир Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 542–543. Праверана 28 верасня 2015.