Уладзімір Лянкевіч

беларускі паэт і перакладчык

Уладзімір Лянкевіч, таксама Уладзь Лянкевіч (нар. 29 мая 1987, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык, спявак, саліст і гітарыст двух гуртоў «TonqiXod»[1] і «luty sakavik». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Уладзімір Лянкевіч
Уладзь Лянкевіч на ўручэнні Прэміі Цёткі 6 красавіка 2019 года
Уладзь Лянкевіч на ўручэнні Прэміі Цёткі 6 красавіка 2019 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 мая 1987(1987-05-29) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці музыкант, паэт, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «беларуская філалогія», а таксама Беларускі Калегіюм па курсе «філасофія/літаратура».

Член рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». З 2014 года — куратар Беларускага літаратурнага радыё[2].

У 2020 годзе падчас пратэсных акцый двойчы[3][4] схоплены, першы раз быў у зняволенні 6 дзён, другі раз — 15 дзён[5].

Публікуецца ў калектыўных зборніках і часопісах, у прыватнасці «Дзеяслове».

Перакладае на беларускую мову англійскую і рускую паэзію і прозу, а таксама песні вядомых выканаўцаў. Удзельнічаў у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

Паасобныя вершы Уладзіміра Лянкевіча на рускую мову пераклаў Ігар Бялоў.

Прызнанне

правіць

Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Петраркі (2004), памяці Карласа Шэрмана (2009), Чэслава Мілаша (2011).

  • Прэмія Дэбют імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014)[6].

Бібліяграфія

правіць

Паэзія

правіць
  • Уладзь Лянкевіч. 70 % вады: [вершы]. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 52 с. — 300 экз.

Пераклады

правіць

Зноскі

  1. Уладзь Лянкевіч як ляндшафтны дызайнэр беларускай прасторы. Tuzin.fm (14 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 6 снежня 2020.
  2. Белорусское литературное радио обновило дизайн сайта. Наша Ніва (16 лютага 2015). Праверана 6 снежня 2020.
  3. В Минске ОМОН задержал сразу нескольких поэтов и переводчиков. Белорусский партизан (8 верасня 2020). Праверана 6 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  4. Задержан поэт Влад Ленкевич. Наша Ніва (6 снежня 2014). Праверана 6 снежня 2020.
  5. Задержанный во второй раз белорусский поэт получил 15 суток. TUT.BY (7 снежня 2014). Праверана 7 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  6. Премия «Дебют». Белорусский ПЕН-центр. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 6 снежня 2020.

Спасылкі

правіць