Ігар Вячаслававіч Астапковіч

Ігар Вячаслававіч Астапковіч (нар. 4 студзеня 1963, Наваполацк, БССР) — беларускі лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995).

Лёгкая атлетыка
Ігар Астапковіч
Пол м
Поўнае імя Ігар Вячаслававіч Астапковіч
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Нарадзіўся 4 студзеня 1963(1963-01-04)[1] (61 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 192 см
Вага 120 кг
IAAF 14177020

Біаграфія правіць

Першы трэнер П. В. Зайцаў. Таксама яго трэніравалі Ю. М. Бакарынаў (1991–1993), Ю. Н. Тарасюк (1993–1999), К. В. Астапковіч і Р. І. Клім (1999–2004 ).

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Вышэйшую школу трэнераў.

У 1992 годзе на фінале Гран-пры ў Севільі ўсталяваў рэкорд Рэспублікі Беларусь – 84,62 (трэці вынік у свеце за ўсю гісторыю кідання молата, сусветны рэкорд на рахунку Юрыя Сядых – 86.74). З'яўляецца ўладальнікам неафіцыйнага Сусветнага рэкорду для спартсменаў старэйшых за 40 гадоў 82.23, усталяванага ў 2004 годзе[2].

У цяперашні час знаходзіцца на заслужанай пенсіі.

Спартыўныя дасягненні правіць

  • XIV летняя Універсіяда (1987, Заграб) – 1 месца
  • XV летняя Універсіяда (1989, Дайсбург) – 1 месца
  • III чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1991, Токіа) – 2 месца
  • XXV летнія Алімпійскія гульні (1993, Барселона) – 2 месца
  • Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1993, Штутгард) – 2 месца
  • Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы (1995, Гётэборг) – 2 месца
  • XXVII летнія Алімпійскія гульні (2000, Сіднэй) – 3 месца
  • Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1990, Спліт) – 1 месца
  • Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1994, Хельсінкі) – 2 месца

Зноскі

Літаратура правіць

  • Астапкович Игорь Вячеславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 26.
  • Астапкович Игорь Вячеславович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 39.
  • Игорь Астапкович // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 106–111.