Алена Сяргееўна Саннікава

Алена Сяргееўна Саннікава (12 чэрвеня 1980, Наваполацк) — беларуская лыжніца, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.

Лыжнік
Алена Саннікава
Sannikova Alena.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Алена Сяргееўна Саннікава
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1980(1980-06-12) (41 год)
Месца нараджэння
Рост 174 см
Вага 60 кг
Кар’ера
Клуб Сцяг Беларусі СК ФПБ
Статус спаборнічае
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 8 снежня 2000
Перамог у Кубку свету 0
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету 70 (2007/08)
Дыстанцыйныя віды 45 (2007/08)
Спрынтарскія віды няма ачкоў
Апошняе абнаўленне: 6 красавіка 2011

Кар’ераПравіць

У Кубку свету Саннікава дэбютавала ў снежні 2000 года, у лістападзе 2001 года першы раз трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 19 трапленняў у трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, 10 у асабістых і 9 у камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Саннікавай 70-е месца ў сезоне 2007-08.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне стала 43-ай у дуатлоне 7,5 7,5 км, 29-ай у гонцы на 10 км класікай, 15-ай у эстафеце і 35-ай у мас-старце на 30 км.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: 10 км каньком — 43-е месца, дуатлоне 7,5 7,5 км — 38-е месца, эстафета — 10-е месца, мас-старт на 30 км — 38-е месца.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік 9-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце 2009 года, а ў асабістых гонках — 15-е месца ў мас-старце на 30 км на чэмпіянаце 2007 года.

Палітычныя поглядыПравіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)  (24 лістапада 2020). Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

СпасылкіПравіць