Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваполацк)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1999—2004 гг. з цэглы ў Наваполацку.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
55°31′27,40″ пн. ш. 28°40′57,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Наваполацк |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 2001—2004 гады |
![]() |
ГісторыяПравіць
29 чэрвеня 1992 года была зарэгістравана парафія. 30 верасня 2001 года біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, урачыста заклаў вуглавы камень касцёла, прывезены адной з парафіянак з Аліўнага Сада ў Іерусаліме, які быў асвячоны рымскім папай Янам Паўлам II 23 верасня 2002 годп у Астане, сталіцы Казахстана.
АрхітэктураПравіць
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з 8-граннай цэнтральнай часткай, завершанай 8-гранным светлавым барабанам пад пакатым шатровым пакрыццём. Да фасада далучана 4-ярусная 4-гранная званіца, завершаная спічастым шатром. Грані цэнтральнага аб’ёму прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучаны 2-павярховы адміністрацыйна-жылы корпус.
ЛітаратураПравіць
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мн., 2008. — С. 252.