Іасеміцкая даліна
Іасеміцкая даліна — сусветна вядомая маляўнічая даліна, ледавіковага паходжання ў гарах Сьера-Невада (штат Каліфорнія, ЗША). Цэнтральнае месца Нацыянальнага парка Іасеміці, прываблівае турыстаў з усяго свету. Уздоўж яе працякае рака Мерсед.
Даўжыня каля 11 кіламетраў, шырыня 800—1600 метраў, глыбіня да 1500 метраў. Стромкія схілы складзены з гранітаў. Густыя хваёвыя лясы.
Назва паходзіць ад тэрытарыяльнай групы індзейцаў-ёкутаў, што насялялі бліжнія землі да прыходу еўрапейцаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).