Параход
Параход, паравое судна — марское або рачное судна, якое прыводзіць у рух паравая машына ці паравая турбіна. Параход з паравой машынай Дж. Уата пабудаваны ў 1802 годзе ў Вялікабрытаніі. У 1807 годзе ў ЗША Роберт Фултан пабудаваў колавы рачны параход. Напачатку параходы былі колавыя, з 1840-х гадоў — з грабным вінтом. З сярэдзіны 20 стагоддзя выцясняюцца больш эканамічнымі цеплаходамі. Сучасныя параходы з паравой (або газавай) турбінай называюцца турбаходамі, турбаэлектраходамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Pinsk_1863_197.jpg/220px-Pinsk_1863_197.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Dzisna%2C_D%C5%BAvina._%D0%94%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%B0_%28P._Va%C5%82yncevi%C4%8D%2C_1903%29.jpg/220px-Dzisna%2C_D%C5%BAvina._%D0%94%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%B0_%28P._Va%C5%82yncevi%C4%8D%2C_1903%29.jpg)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Параход