Спіс сталіц ЗША

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У гэтым артыкуле пералічаны сучасныя і гістарычныя нацыянальныя і субнацыянальныя сталіцы ЗША, а таксама сталіцы былых калоній, тэрыторый, каралеўстваў ператвораных у наш час у штаты.

Капітолій ЗША ў Вашынгтоне

У розны час у розных рэгіёнах правы сталіцы маглі пераходзіць ад аднаго горада да іншага, такія працэсы тыповыя для рэгіёнаў з высокім прыростам насельніцтва ці з палітычнай нестабільнасцю. У першую чаргу гэта было характэрна для XIX стагоддзя, калі было ўтворана шмат новых штатаў, і ў іх адбываўся працэс выбару сталіцы.

Нацыянальныя сталіцы правіць

У наш час сталіцай ЗША з 1800 года з’яўляецца Вашынгтон.

Гістарычныя сталіцы ЗША правіць

Сталіцы гістарычных дзяржаў, якія ўвайшлі ў склад ЗША правіць

  Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі правіць

Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі за сваю гісторыю мелі тры сталіцы:

  Рэспубліка Тэхас правіць

Да далучэння да Злучаных Штатаў у 1845 годзе Тэхас быў незалежнай дзяржавай, вядомай як Рэспубліка Тэхас. Яго сталіцамі ў розны час былі сем гарадоў:

  Каралеўства і рэспубліка Гаваі правіць

Да таго як стаць тэрыторыяй ЗША ў 1898 годзе, Гаваі былі незалежнай дзяржавай. За гэты час сталіцамі былі два гарады:

Сталіцы штатаў правіць

Спіс сталіц штатаў ЗША не змяняўся з 1910 года, калі сталіца Аклахомы была перанесена з Гатры ў Аклахома-Сіці. Пасля гэтай даты чатыры тэрыторыі ЗША атрымалі статус штатаў (Арызона, Нью-Мексіка, Аляска і Гаваі), але сталіцы адпаведных тэрыторый на 1910 год былі тымі ж, што і цяпер.

У бліжэйшай будучыні не чакаецца змянення сталіц ні ў адным са штатаў ЗША; падобны пераезд вельмі дарагі.

Толькі ў 17 з 50 штатаў ЗША (Айдаха, Аёва, Арызона, Арканзас, Гаваі, Джорджыя, Заходняя Вірджынія, Індыяна, Каларада, Масачусетс, Місісіпі, Агая, Аклахома, Род-Айленд, Паўднёвая Караліна і Юта) сталіца з’яўляецца найбуйнейшым горадам.

Заўвагі:

  • Бягучыя сталіцы штатаў пазначаны тлустым шрыфтам.
  • Сталіцы тэрыторый пазначаны курсівам.
  • Год паказвае, калі горад стаў сталіцай.
Штат Сталіца Дата Заўвагі
Айдаха
Штат з 1890 года.
Льюістан 1863 Сталіца тэрыторыі Айдаха
Бойсэ 1864
1890 Сталіца штата
Аёва
Штат з 1846 года.
Бёрлінгтан 1837 Сталіца тэрыторыі Вісконсін
1838 Сталіца тэрыторыі Аёва
Аёва-Сіці 1841
1846 Сталіца штата
Дэ-Мойн 1857
Алабама
Штат з 1819 года.
Сент-Стэфенс 1817 Сталіца тэрыторыі Алабама
Хантсвіл 1819 Сталіца штата
Кахаба 1820
Таскалуса 1826
Мантгомеры 1846 Сталіца штата, да 1861 года — сталіца КША
Аляска
Штат з 1959 года.
Сітка 1808 У той час Новаархангельск — цэнтр рускай Аляскі
1867 Сталіца Дэпартамента Аляска
1900 Сталіца акругі Аляска
Джуна 1906
1959 Сталіца штата
Арызона
Штат з 1912 года.
Прэскат 1864 Сталіца тэрыторыі Арызона
Тусан 1867
Прэскат 1877
Фінікс 1889
1912 Сталіца штата
Арканзас
Штат з 1836 года.
Арканзас-Пост 1819 Сталіца тэрыторыі Арканзас
Літл-Рок 1821
1836 Сталіца штата
Ваёмінг
Штат з 1890 года.
Шаен 1869 Сталіца тэрыторыі Ваёмінг
1890 Сталіца штата
Вашынгтон
Штат з 1889 года.
Арэгон-Сіці 1848 Сталіца тэрыторыі Арэгон
Сейлем 1851
Алімпія 1853 Сталіца тэрыторыі Вашынгтон
1889 Сталіца штата
Вермонт
Штат з 1791 года.
Віндзар 1777 Сталіца рэспублікі Вермонт
1791 Сталіца штата
Мантпіліер 1805
Вірджынія
Штат з 1776 года.
Джэймстаўн 1619 Сталіца калоніі Вірджынія
Уільямсберг 1699 Сталіца калоніі Вірджынія, першапачаткова называўся Мідл Плантэйшн
1776 Сталіца штата
Рычманд 1780
Рычманд 1861 З 29 мая 1861 па 9 красавіка 1865 года — сталіца КША
Данвіл 1865 З 3 па 10 красавіка 1865 года — сталіца КША
Рычманд 1865 Сталіца штата
Вісконсін
Штат з 1848 года.
Белмант 1836 Сталіца тэрыторыі Вісконсін
Бёрлінгтан 1837 Сталіца тэрыторыі Вісконсін, цяпер частка Аёвы
Мадысан 1838 Сталіца тэрыторыі Вісконсін
1848 Сталіца штата
Гаваі
Штат з 1959 года.
Лахаіна 1820 Сталіца Каралеўства Гаваі
Ганалулу 1845
1894 Сталіца Рэспублікі Гаваі
1898 Сталіца тэрыторыі Гаваі
1959 Сталіца штата
Дэлавэр
Штат з 1776 года.
Нью-Касл 1704 Сталіца калоніі Дэлавэр
Довер 1777 Сталіца штата
Джорджыя
Штат з 1776 года.
Савана 1733 Сталіца калоніі Джорджыя
1777 Сталіца штата
Агаста 1779
Хердс-Форт (Вашынгтон) 1780
Агаста 1781
Савана 1782
Эбенезер 1782
Савана 1784
Агаста 1786
Луісвіл 1796
Міледжвіл 1807
Мейкан 1864
Міледжвіл 1865
Атланта 1868
Заходняя Вірджынія
Штат з 1863 года.
Вілінг 1863 Сталіца штата
Чарлстан 1870
Вілінг 1875
Чарлстан 1885
Ілінойс
Штат з 1818 года.
Каскаскія 1809 Сталіца тэрыторыі Ілінойс
Вандалія 1819 Сталіца штата
Спрынгфілд 1839
Індыяна
Штат з 1816 года.
Вінсенес 1800 Сталіца тэрыторыі Індыяна
Корыдан 1813
1816 Сталіца штата
Індыянапаліс 1825
Каліфорнія
Штат з 1850 года.
Мантэрэй 1777 Сталіца Альта і Баючы Каліфорніі пад іспанскім і мексіканскім падпарадкаваннем
Сан-Хасэ 1850 Сталіца штата
Вальеха 1852[1]
Беніша 1853
Вальеха 1853[1]
Сакрамента 1854
Канзас
Штат з 1861 года.
Паўні 1855 Сталіца тэрыторыі Канзас
Лекамптан 1856 Дэ-юрэ сталіца тэрыторыі Канзас
Топіка Дэ-факта сталіца тэрыторыі Канзас
Топіка 1861 Сталіца штата
Кентукі
Штат з 1792 года.
Данвіл 1780 Сталіца акругі Кентукі Вірджыніі
Боўлінг-Грын 1861 Урадавая сталіца КША (з лістапада 1861 па люты 1862)
Франкфарт 1792 Сталіца штата
Каларада
Штат з 1876 года.
Аўрарыя 1859 Сталіца тэрыторыі Джэферсан
Каларада-Спрынгс 1861 Сталіца тэрыторыі Каларада
Голдэн 1862
Дэнвер 1867
1876 Сталіца штата
Канектыкут
Штат з 1776 года.
Нью-Хейвен 1701 Сталіца калоніі
1776 Сталіца штата
Хартфард 1873
Луізіяна
Штат з 1812 года.
Мобіл Бэй 1702 Сталіца французскай калоніі
Білаксі 1720
Новы Арлеан 1722 Сталіца французскай і іспанскай калоніі
1803 Сталіца Арлеанскай тэрыторыі
1812 Сталіца штата
Дональдсанвіл 1830
Новы Арлеан 1831
Батан-Руж 1849
Опелаўсас 1862
Шрыўпарт 1863
Новы Арлеан 1865
Батан-Руж 1880
Масачусетс
Штат з 1776 года.
Бостан 1630 Сталіца калоніі Масачусетс Бэй
1776 Сталіца штата
Мінесота
Штат з 1858 года.
Сент-Пол 1849 Сталіца тэрыторыі Мінесота
1858 Сталіца штата
Місісіпі
Штат з 1817 года.
Натчэз 1798 Сталіца тэрыторыі Місісіпі
Вашынгтон 1802
Натчэз 1817 Сталіца штата
Джэксан 1821
Місуры
Штат з 1821 года.
Сент-Луіс 1765 Сталіца французскай калоніі
1804 Сталіца тэрыторыі Місуры
Сент-Чарлз 1821 Сталіца штата
Джэферсан-Сіці 1826
Мічыган
Штат з 1837 года.
Дэтройт 1805 Сталіца тэрыторыі Мічыган
1837 Сталіца штата
Лансінг 1847
Мантана
Штат з 1889 года.
Банак 1864 Сталіца тэрыторыі Мантана
Вірджынія-Сіці 1865
Хелена 1875
1889 Сталіца штата
Мэн
Штат з 1820 года.
Портленд 1820 Сталіца штата дэ-юрэ
Агаста 1827
Портленд 1832 Сталіца штата дэ-факта
Агаста 1832 Сталіца штата
Мэрыленд
Штат з 1776 года.
Сент-Мэрыс Сіці 1634 Сталіца правінцыі Мэрыленд
Анапаліс 1694 Сталіца правінцыі Мэрыленд
1777 Сталіца штата. З 1783 па 1784 — сталіца ЗША
Небраска
Штат з 1867 года.
Амаха 1854 Сталіца тэрыторыі Небраска
Лінкальн 1867 Сталіца штата
Невада
Штат з 1864 года.
Карсан-Сіці 1861 Сталіца тэрыторыі Невада
1864 Сталіца штата
Нью-Джэрсі
Штат з 1776 года.
Элізабетаўн 1686 Сталіца правінцыі Нью-Джэрсі
Прынстан 1783 Сталіца штата. Сталіца ЗША
Трэнтан 1784 Сталіца штата. Сталіца ЗША з 1 лістапада па 24 снежня 1784 года
Нью-Ёрк
Штат з 1776 года.
Нью-Ёрк 1664 Сталіца брытанскай правінцыі Нью-Ёрк
Кінгстан 1777 Сталіца штата
Харлей 1777
Пекіпсі 1777
Нью-Ёрк 1788 Сталіца штата; Сталіца ЗША ў 1785—1788 і 1789—1790 гадах
Олбані 1797 Сталіца штата
Нью-Мексіка
Штат з 1912 года.
Сан-Хуан 1598 Сталіца правінцыі Новая Іспанія
Санта-Фэ 1609
1821 Сталіца тэрыторыі Мексікі
1850 Сталіца тэрыторыі Нью-Мексіка
1912 Сталіца штата
Нью-Гэмпшыр
Штат з 1776 года.
Портсмут 1679 Сталіца правінцыі Нью-Хэмпшыр
Эксетэр 1775 Сталіца штата
Конкард 1808
Агая
Штат з 1803 года.
Марыта 1788 Сталіца Паўночна-Заходняй тэрыторыі
Чылікаці 1800
1803 Сталіца штата
Зейнсвіл 1810
Чылікаці 1812
Калумбус 1816
Аклахома
Штат з 1907 года.
Гатры 1889 Сталіца тэрыторыі Аклахома
Гатры 1907 Сталіца штата
Аклахома-Сіці 1910
Арэгон
Штат з 1859 года.
Арэгон-Сіці 1848 Сталіца тэрыторыі Арэгон
Сейлем 1851
Корваліс 1855
Сейлем 1855
Сейлем 1859 Сталіца штата
Пенсільванія
Штат з 1776 года.
Філадэльфія 1682 Сталіца правінцыі Пенсільванія
1776 Сталіца штата, у 1776, 1777, 1778—1783, 1790—1800 гадах — сталіца ЗША
Ланкастэр 1799 Сталіца штата, сталіца ЗША ў 1777 годзе
Ёрк Сталіца ЗША ў 1777—1778 гадах
Гарысберг 1812 Сталіца штата
Род-Айленд
Штат з 1776 года
Правідэнс 1776 Сталіца штата
Паўночная Дакота
Штат з 1889 года.
Янктан 1861 Сталіца тэрыторыі Дакота, цяпер частка Паўднёвай Дакоты
Бісмарк 1883 Сталіца тэрыторыі Дакота
1889 Сталіца штата
Паўночная Караліна
Штат з 1776 года.
Чарльстан 1670 Каланіяльная сталіца
Нью-Берн 1712
1776 Сталіца штата
Ролі 1794
Тэнесі
Штат з 1796 года.
Рокі Маўнт 1790 Сталіца Паўднёва-заходняй тэрыторыі
Ноксвіл 1791
1796 Сталіца штата
Кінгстан Сталіца штата адзін дзень у 1807 годзе
Нашвіл 1812 Сталіца штата
Мерфрысбара 1818
Нашвіл 1826
Тэхас
Штат з 1845 года.
Лос-Адэас 1721 Каланіяльная сталіца, цяпер частка Луізіяны
Сан-Антоніа-дэ-Бехар 1772 Каланіяльная сталіца
Сальтылья 1824 Сталіца Кахуліі і Тэхаса
Манклова 1833
Вашынгтон-на-Бразасе 1836 Сталіца Рэспублікі Тэхас
Галвестан 1836 Часовая сталіца Рэспублікі Тэхас
Харысбург 1836
Веласка 1836
Заходняя Калумбія 1836
Х’юстан 1837 Сталіца рэспублікі Тэхас
Осцін 1839 Сталіца рэспублікі Тэхас, да 1839 года называўся Ватэрлоа
1845 Сталіца штата
Фларыда
Штат з 1845 года.
Сент-Огасцін (Сан-Агусцін) 1565 Сталіца іспанскай калоніі Фларыда
1821 Сталіца тэрыторыі Фларыда; сталіца брытанскай Усходняй Фларыды
Пенсакола Сталіца тэрыторыі Фларыда; сталіца брытанскай Заходняй Фларыды
Талахасі 1824 Сталіца тэрыторыі Фларыда
1845 Сталіца штата
Паўднёвая Дакота
Штат з 1889 года.
Янктан 1861 Сталіца тэрыторыі Дакота
Бісмарк 1883 Сталіца тэрыторыі Дакота, цяпер сталіца Паўночнай Дакоты
Пір 1889 Сталіца штата
Паўднёвая Караліна
Штат з 1776 года.
Чарльстан 1670 Каланіяльная сталіца
1776 Сталіца штата
Калумбія 1786
Юта
Штат з 1896 года.
Філмар 1850 Сталіца тэрыторыі Юта
Солт-Лейк-Сіці 1858
1896 Сталіца штата

Зноскі правіць

  1. а б Горад Вальеха на сайце «CityTownInfo.com» (англ.). — Інфармацыя пра горад. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 4 снежня 2011.

Спасылкі правіць