Арканзас
Арканзас (англ.: Arkansas [ˈɑrkənsɔː]) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйны горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).
Арканзас | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Arkansas | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Arkansas[d] і Arkansas[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 15 чэрвеня 1836 | ||||
Кіраўнік | Sarah Sanders[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
198 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-6, цэнтральны паясны час[d] і America/Chicago[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-AR | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
![]() |
Геаграфія і кліматПравіць
Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.
На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.
ГісторыяПравіць
Першымі еўрапейцамі, якія даследвалі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.
Судовая сiстэмаПравіць
Судовая сiстэма ў Арканзасе ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд i Акруговы суд. Акруговы суд падзяляецца на Дзяржаўны i мясцовы акруговы суд. Кожны суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненнi да розных спраў.
Вярхоўны суд у Арканзасе з'яўляецца судом апошняй iнстанцыi, гэта азначае, што якое б рашэнне ён бы нi прымаў па справе, яно з'яўляецца канчатковым.[2]
Вярхоўны суд складаецца з Галоўнага суддзi i шасцi асацыіраваных суддзяў. З 2016 года пасаду галоўнага суддзi займае Джон Дэн Кемп.
Колькасць суддзяў: Вярхоўны суд - 7, Апеляцыйны суд - 12, Акруговы суд - 122. [3]
ЭканомікаПравіць
У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рыса, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнае месца займае здабыча баксітаў.
ДэмаграфіяПравіць
Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.
У СецівеПравіць
- Official State website Homepage
- Facts About Arkansas Архівавана 24 жніўня 2006.
- U.S. Census Bureau Архівавана 4 студзеня 2011.
- Arkansas Newspapers Архівавана 23 ліпеня 2008.
Зноскі
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ https://arkansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.arcourts.gov/courts