Рэспубліка Тэхас
Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, якая існавала ў 1836—1846 гадах ў Паўночнай Амерыцы. У 1835—1836 гадах Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 годзе увайшоў у склад ЗША.
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Тэхас | |||||
---|---|---|---|---|---|
Republic of Texas | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца |
Сан-Філіпэ-дэ-Осцін (часовая; да 1836) Вашынгтон-на-Бразасе (часовая; 1836) Хэрысберг (часовая; 1836) Галвестан (часовая; 1836) Веласка (часовая; 1836) Каламбія (1836-37) Х’юстан (1837-39) Осцін (з 1839) |
||||
Мова(ы) | англійская (фактычна) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | тэхаскі долар | ||||
Плошча | 1.007.935 км² | ||||
Насельніцтва | 70 тыс. (1840) | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 1836 – 1838 | Сэм Х’юстан | ||||
• 1838 – 1841 | Мірабо Ламар | ||||
• 1841 – 1844 | Сэм Х’юстан | ||||
• 1844 – 1846 | Энсан Джонс | ||||
Гісторыя | |||||
• 2 сакавіка 1836 | Набыццё незалежнасці | ||||
• 29 снежня 1845 | Уваход у склад ЗША | ||||
• 19 лютага 1846 | Рэспубліка Тэхас перайменаваная ў штат Тэхас | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна за незалежнасць
правіцьПрычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.
Вайна пачалася 2 кастрычніка 1835 з сутыкнення тэхаскіх і мексіканскіх войскаў каля горада Гансалес. 10 кастрычніка 1835 капітулюе мексіканскі гарнізон у Галіадзе. 24 кастрычніка паўстанцы асаджваюць гарнізон Бехара, які здаецца 10 снежня пасля падзення Ліпанцітлана і страты сувязі з узбярэжжам.
23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.
2 сакавіка 1836 Тэхас аб’яўляе незалежнасць ад Мексікі, а 21 красавіка войскі Сэма Х’юстана разбіваюць мексіканцаў у бітве пры Сан-Хасінта і захопліваюць у палон прэзідэнта Санта-Ану. 14 мая 1836 ён падпісвае з прадстаўнікамі Тэхаса Веласкскія дагаворы, якія пакладаюць канец вайне, нягледзячы на тое, што афіцыйна Мексіка не ратыфікавала іх.
Пасляваенны Тэхас
правіцьУ 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х’юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).
Палітычныя асаблівасці
правіцьТэхас застаецца адзінай міжнародна-прызнанай краінай, якая ўвайшла ў склад ЗША на правах штата. Вермонцкая Рэспубліка, якая адразу стала штатам Вермонт, не мела міжнароднага прызнання; Каліфарнійская Рэспубліка і Каралеўства Гаваі былі далучаны да ЗША на правах тэрыторый, а потым ужо атрымалі статус штата.
Дыпламатычныя адносіны
правіцьНягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Рэспубліка паспела ўсталяваць консульскія і дыпламатычныя адносіны з шэрагам краін Еўропы і Амерыкі: Бельгіяй, ЗША, Нідэрландамі, Францыяй (афіцыйна прызналі незалежнасць Тэхаса і ўсталявалі поўныя дыпламатычныя адносіны); Юкатанам (іншая паўстанцкая дзяржава на тэрыторыі Мексікі); Вялікабрытанія (накіравала неафіцыйнае консульства ў Лондан); Брэменам, Гамбургам і Любекам (прымала афіцыйнае консульства).