Ролі[1] (англ.: Raleigh) — сталіца штата Паўночная Караліна (ЗША), другі па велічыні горад Паўночнай Караліны, 42-і ў ЗША. Горад названы ў гонар англійскага дзяржаўнага дзеяча, першаадкрывальніка і авантурыста Уолтэра Рэлі. Ролі знаходзіцца на паўночным усходзе цэнтральнай частцы Паўночнай Караліны, дзе сустракаюцца плато Підмант і Прыатлантычная нізіна. Большая частка Ролі размешчана на спадзістых пагорках, якія паступова зніжаюцца на ўсход, да плоскай прыбярэжнай раўніны. Ролі знаходзіцца ў 233 кіламетрах на поўдзень ад Рычманда, 373 кіламетрах на поўдзень ад Вашынгтона і 230 кіламетрах на паўночны ўсход ад Шарлат.
Горад
![Герб](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Seal_of_Raleigh%2C_North_Carolina.svg/90px-Seal_of_Raleigh%2C_North_Carolina.svg.png) |
![Сцяг](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Flag_of_Raleigh%2C_North_Carolina.svg/160px-Flag_of_Raleigh%2C_North_Carolina.svg.png) |
Герб |
Сцяг |
|
|
Зноскі