Кентукі

штат ЗША

Кентукі (англ.: Kentucky, Commonwealth of Kentucky) — садружнасць на ўсходзе ЗША, мае правы штата ЗША, уваходзіць у лік так званых штатаў Паўднёва-Усходняга Цэнтра. Насельніцтва 4.042.000 чалавек (25-е месца сярод штатаў; дадзеныя 2000 г.). Сталіца — Франкфарт. Найбуйнейшы горад — Луісвіл, іншыя буйныя гарады — Лексінгтан, Авенсбора, Боўлінг-Грын, Хопкінсвіл.

Кентукі
англ.: Commonwealth of Kentucky
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 чэрвеня 1792
Кіраўнік Andy Beshear[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 104 659 км²
Вышыня
над узроўнем мора
230 м
Кентукі на карце
Часавы пояс паўночнаамерыканскі ўсходні час[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-KY
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Кентукі на Вікісховішчы

Афіцыйная мянушка Кентукі — «Штат мятліка» (Bluegrass State).

Большая частка займае вапняковае плато Камберленд (вышыня 250—400 м), расчлянёнае далінамі рэк Камберленд, Грын-Рывер і Кентукі.

Вядомыя асобыПравіць

Судовая сiстэмаПравіць

Суд Кентукі ўяўляе сабой чатырохузроўневую сістэму, якая ўключае Вярхоўны, Апеляцыйны, Акруговы і Раённы суды. У 2002 годзе была прынятая папраўка да канстытуцыі, якая афіцыйна санкцыянуе стварэнне судоў па сямейных справах. Вярхоўны суд Кентукі з'яўляецца вышэйшым судом і канчатковым тлумачальнікам закона. Ён складаецца з сямі суддзяў, якія абіраюцца ад сямі апеляцыйных акругаў на васьмігадовы тэрмін. Галоўны суддзя абіраецца на чатырохгадовы тэрмін. Вярхоўны суд таксама адказвае за ўстанаўленне правiлаў практыкі і працэдур для Суда, якія ўключаюць паводзіны суддзяў і адвакатаў.[3]

Судовая ўлада фінансуецца за кошт асігнаванняў Генеральнай Асамблеі. Бюджэт складае прыкладна 3 працэнты ад агульных фондаў штата на кожны двухгадовы перыяд. У 2018г. дзяржаўны судовы бюджэт склаў 388 155 200 $.[4]

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі