Довер (Дэлавэр)
Довер[1] (англ.: Dover) — горад у ЗША, сталіца штата Дэлавэр і адміністрацыйны цэнтр акругі Кент. У 2010 годзе насельніцтва горада складала 36047 чалавек. Паблізу горада размешчана авіябаза Довер.
Горад
Довер
Dover
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьДовер быў заснаваны як месца размяшчэння суда для зноў створанай акругі Кент у 1683 годзе Уільямам Пенам, заснавальнікам Пенсільваніі і ўладальнікам тэрыторыі, вядомай як «Ніжнія акругі на Дэлавэр», і атрымаў сваю назву ў гонар брытанскага горада Дуўр. Пазней, у 1717 годзе, гораду быў дадзены афіцыйны статус спецыяльнай камісіяй Генеральнай Асамблеі штата Дэлавэр.
Сталіца штата Дэлавэр была перанесены сюды з Ньюкасла ў 1777 годзе з-за цэнтральнага размяшчэння Довера і адноснай бяспекі ад брытанскіх рэйдаў на рацэ Дэлавэр. Згодна з актам, прынятым у кастрычніку 1779 года, Асамблея выбірала для пасяджэнняў любое падыходзячае месца, збіраючыся ў гарадах Уілмінгтан, Льюіс, Довер, Ньюкасл і зноў у Льюісе, пакуль, нарэшце, не спынілася канчаткова ў Доверы ў кастрычніку 1781 года.
Геаграфія і клімат
правіцьПлошча горада складае каля 59 кв.км з якіх суша займае каля 58 кв.км. Клімат — субтрапічны акіянічны, мякчэе за кошт уплыву Дэлавэрскага заліва і ахоўнага дзеяння Апалачаў. Зіма — мяккая, звычайна за год выпадае каля 36 см снегу, аднак, як правіла, ён не застаецца на зямлі занадта доўга. Лета — гарачае і вільготнае, амаль трапічнае, з 29 днямі ў годзе з тэмпературай, якая дасягае або перавышае 32 °C. Вясна і восень працяглыя. Ападкі распаўсюджваюцца на працягу года даволі раўнамерна.
Клімат Довера | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 6,5 | 8,2 | 12,9 | 18,6 | 23,8 | 28,3 | 30,8 | 29,7 | 26,4 | 20,6 | 14,8 | 9,1 | 19,2 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 1,8 | 3,2 | 7,4 | 14,6 | 18,0 | 22,7 | 25,4 | 24,6 | 21,0 | 14,9 | 8,5 | 4,4 | 13,8 |
Сярэдні мінімум, °C | −2,8 | −1,9 | 2,0 | 6,6 | 12,1 | 17,1 | 20,1 | 19,4 | 15,7 | 9,2 | 4,3 | −0,3 | 8,4 |
Норма ападкаў, мм | 100 | 77 | 112 | 88 | 109 | 96 | 106 | 120 | 116 | 83 | 80 | 89 | 1 176 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Насельніцтва
правіцьПаводле даных перапісу 2010 года насельніцтва горада складала 36 047 чалавек, мелася 12 340 хатніх гаспадарак і пражывала 7 502 сям’і.
Расавы склад насельніцтва:
- белыя — 48,3 %
- негры — 42,2 %
- лацінаамерыканцы (усіх рас) — 6,6 %
- азіяты — 2,7 %
Сярэднегадавы даход 19 445 долараў ЗША на душу насельніцтва (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 33 года.
Узровень злачыннасці ў горадзе высокі, але большая частка злачынстваў здзяйсняецца ў «чорных» раёнах.
Крыніцы
правіць- ↑ Напісанне Довер у адпаведнасці з картай у арт. Дэлавэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Довер (Дэлавэр)