Рыбаводства — развядзенне і гадоўля рыбы праз павелічэнне і паляпшэнне якасці рыбных запасаў у прыродных і штучных вадаёмах. Бывае сажалкавае, садковае і прамысловае. Кірункі: меліярацыя і ўгнаенне сажалак для ўзмацнення іх прыроднай асновы, удасканаленне спосабаў кармлення рыбы, адбор высокапрадукцыйных парод, вырошчванне полікультур рыб. Найбольшае развіццё атрымала ў краінах з выхадам да мора і акіяна і буйнымі ўнутранымі вадаёмамі і сажалкамі (Японія, Кітай, ЗША, Расія, Данія, Канада, Швецыя, Нарвегія і Брытанія — сумарная гадавая вытворчасць звыш 10 млн. тонаў).

Рыбная гаспадарка (2011 г., Харватыя)

Зноскі

СпасылкіПравіць