Прыднястроўскі канфлікт

Прыднястроўскі канфлікт 1991—1992 гадоў — ваенны канфлікт паміж рэгулярнай арміяй і паліцыяй Малдовы з аднаго боку і ўзброенымі фарміраваннямі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі з другога.

Прыднястроўскі канфлікт
Дата 2 сакавіка21 ліпеня 1992
Месца Усходняя Малдова
Вынік Прыднястроўе стала незалежнай дзяржавай, але не прызнана міжнародна
Праціўнікі
Камандуючыя
Сцяг Малдовы Мірча Снегур
Сілы бакоў
  • 14 тыс. ваенных
  • 9 тыс. міліцыянераў
  • >5 тыс. добраахвотнікаў
25–35 тыс.
Страты
  • 364–913 забітых
  • 624 параненых
  • 279–324 забітых
  • 1 180 параненых
Агульныя страты
643–1237 забітых
  • 1804 параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыднястроўе

Гэты артыкул з’яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Помнік БМП, экіпаж якога загінуў, на Мемарыяле памяці і пакут у Бендэры.

Перадгісторыя канфлікту

правіць

У 1988—1989 годзе на хвалі перабудовы ў Малдове пачалі з’яўляцца антысавецкія і антырускія арганізацыі, якія актыўна распальвалі міжнацыянальную варожасць і заклікалі да дыскрымінацыі іншых нацыянальнасцей[крыніца?]. Нацыяналісты аб’ядналіся ў Народны Фронт. Нацыяналістычныя настроі падтрымліваліся тагачасным кіраўніцтвам краіны, якое пачало ствараць канцэпцыю Малдовы як другой румынскай дзяржавы. У лютым 1989 года апублікаваны праект закону «Аб функцыянаванні моў на тэрыторыі Малдаўскай ССР», які прадугледжваў адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за карыстанне іншай мовай акрамя малдаўскай, якая абвяшчалася адзінай дзяржаўнай. Гэта выклікала забастоўкі, пачалі стварацца саветы працоўных калектываў і орган іх кіравання — Аб’яднаны савет працоўных калектываў, — прататып органаў самакіравання. Тыраспальскі гарсавет заклікаў Вярхоўны Савет прыняць закон аб функцыянаванні на тэрыторыі Малдовы рускай і малдаўскай моў.

31 жніўня ВС прымае Закон «Аб функцыянаванні моў», у якім адзінай дзяржаўнай мовай была абвешчаная малдаўская на аснове лацінскай графікі. З 21 жніўня ў краіне пачалася масавая палітычная забастоўка, на тэрыторыі Прыднястроўя ў ёй прынялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек, г.зн. практычна ўсё актыўнае насельніцтва рэгіёна. Мясцовыя саветы Бендэр і Ціраспаля прыпыняюць на сваёй тэрыторыі дзеянне закона.

У студзені 1990 года ў Ціраспалі праведзены гарадскі рэферэндум, згодна з якім Ціраспаль аб’яўлены самастойнай тэрыторыяй, такія ж рашэнні прымаюцца і ў іншых раёнах Прыднястроўя.

У пачатку 1990 года прайшлі новыя выбары Вярхоўнага Савета МССР, якія прывялі да далейшай палярызацыі сіл. Парламент прымае новы сцяг, абвяшчае дзяржаўную самастойнасць Малдовы, старшынёй ВС абраны прадстаўнік Народнага Фронту Мірча Снегур. У той жа час Ігар Смірноў абраны старшынёй гарадскога савета Ціраспаля, гарсаветы Ціраспаля, Бендэр, Рыбніцы прыпыняюць на сваіх тэрыторыях дзеянне закона аб дзяржаўным сцягу. У маі 1990 года каля 100 дэпутатаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да Народнага Фронту, пасля шматлікіх пагроз і збіццяў прыпыняюць удзел у працы Вярхоўнага Савета. У чэрвені 1990 праходзіць І З’езд дэпутатаў Прыднястроўя, на якім была выказана ідэя аб незалежнасці рэгіёна. Малдаўскія ўлады абвясцілі з’езд незаконным.

У ліпені-жніўні ў Прыднястроўі праводзяцца рэферэндумы аб пытанні пра ўступленне ў Прыднястроўскую АССР у выпадку яе стварэння, на якіх пераважная большасць насельніцтва галасуе станоўча. 21 жніўня было абвешчана аб стварэнні Гагаузскай ССР, а 2 верасня Надзвычайны З’езд дэпутатаў Прыднястроўя абвясціў аб стварэнні Прыднястроўскай Малдаўскай ССР і абраў яе часовы Вярхоўны Савет, старшынёй якога быў прызначаны Ігар Смірноў.

Пачатковая стадыя і развіццё канфлікту

правіць

Прычынай канфлікту названа незадаволенасць славянскага насельніцтва рэгіёна прарумынскай арыентацыяй кіраўніцтва Малдовы, увядзеннем румынскага сцяга, пераходам малдаўскай мовы на лацінскую графіку, а асабліва адмовай уладаў прызнаць афіцыйны статус моў нацыянальных меншасцей (рускіх, украінцаў, гагаузаў) і магчымай перспектывай уваходжання Малдовы ў склад Румыніі.

 
Помнік абаронцам Прыднястроўя на Кіцканскім плацдарме

Восень 1990 года — пачатак узброеных сутыкненняў паміж арміяй і паліцыяй Малдовы і прыднястроўцамі. Першыя ахвяры з’явіліся 2 лістапада, калі малдаўская паліцыя выкарыстала зброю супраць мірнай дэманстрацыі ў Дубасарах — 3 загінулі, 16 паранена. У лістападзе Часовы Вярхоўны Савет пераймяноўвае Прыднястроўскую Малдаўскую ССР у Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку (ПМР), праводзяцца выбары ў Вярхоўны Савет ПМР.

На працягу 1991 года адбываюцца шматлікія сутыкненні на Дубасарскім кірунку, арышты дзяржаўных дзеячаў ПМР, у тым ліку і Ігара Смірнова. IV З’езд дэпутатаў прымае раенне аб зацвярджэнні канстытуцыі, сцяга і герба ПМР, пачалося фарміраванне народнага апалчэння і Узброеных Сіл ПМР — Рэспубліканскай гвардыі. Пад ціскам грамадскасці ПМР, якая заблакіравала чыгуначныя магістралі, улады Малдовы вымушаны былі вызваліць актывістаў ПМР. У снежні на першых прэзідэнцкіх выбарах ПМР Ігар Смірноў набірае 65 % галасоў. На праходзячым адначасова рэферэндуме аб незалежнасці станоўча галасуюць 98 % прыднястроўцаў. На выбарах у Малдове перамог Мірча Снегур. У Дубасарах зноў адбыліся жорсткія сутыкненні.

2 сакавіка пачаўся паўнавартасны ваенны канфлікт: ваенныя фарміраванні Малдовы ў чарговы раз атакавалі Дубасары; былі забітыя і параненыя. Непасрэдным пачаткам адкрытай вайны стала забойства ў Дубасарах малдаўскімі паліцэйскімі капітана дубасарскай міліцыі Ігара Сіпчанка, які паехаў на выклік, які быў правакацыяй малдаўскай паліцыі. Пачаліся перастрэлкі паміж казакамі і гвардзейцамі з прыднястроўскага боку і атрадам паліцыі асобага прызначэння і малдаўскімі і румынскімі валанцёрамі з малдаўскага. Прыднястроўцам удалося захапіць у палон некалькі дзесяткаў паліцэйскіх. Малдаўскія часці захапілі Качыерскі полк 14-й расійскай арміі, які неўзабаве адбілі часці ПМР. У ноч з 3 на 4 сакавіка ў Дубасарах была расстраляна машына хуткай дапамогі. Загінула цяжарная жанчына і яшчэ некалькі чалавек. 6 сакавіка ў Дубасарскім раёне было абвешчана надзвычайнае становішча. 14 сакавіка на тэрыторыі Прыднястроўя адбыўся шэраг тэрактаў, у гэты ж дзень малдаўская паліцыя на БТР напала на прыднястроўскія ваенныя фарміраванні недалёка ад сяла Кошыца. Прыднястроўцам удалося адбіць атаку і падбіць адзін БТР.

Гэта чарговая параза малдаўскай паліцыі прывяла да ўзмацнення радыкальна нацыяналістычных настрояў у малдаўскім грамадстве. Пачалася мабілізацыя рэзервістаў у малдаўскую армію, Малдова звярнулася за ваеннай дапамогай да Румыніі і захапіла маёмасць савецкай арміі на сваёй тэрыторыі. У адказ на гэта Ігар Смірноў увёў у Прыднястроўі асаблівае становішча і падпісаў указ аб народным апалчэнні з мясцовых жыхароў і расійскіх дабравольцаў. Адбываюцца баі паміж паліцыяй і гвардзейцамі і бендэрскімі апалчэнцамі. 9 красавіка на дапамагу малдаўскім паліцэйскім і валанцёрам былі накіраваныя часці рэгулярнай арміі Малдовы. Да сярэдзіны мая вайна набыла пазіцыйны характар. З абодвух бакоў выкарыстоўвался цяжкая артылерыя і бронетэхніка.

Да сярэдзіны чэрвеня праходзіла сцягванне малдаўскіх войск да Прыднястроўя, забеспячэнне іх тэхнікай і навабранцамі. Фарміраваліся атрады румынскіх дабравольцаў. 19 чэрвеня малдаўскія войскі атакавалі Прыднястроўе на Бендэрскім, Рыбніцкім, Кошніцкім і Качыерскім напрамках (усяго ад 7700 да 9000 чалавек, больш за 100 адзінак артылерыі і каля 40 адзінак бронетэхнікі). У Бендэрах разгарнуліся жорсткія крывавыя баі. Малдаўскі бок выкарыстаў авіяцыю. Малдаўская армія не змагла дасягнуць якіх-небудзь значных поспехаў, і 22 чэрвеня фронт стабілізаваўся.

25 чэрвеня рэзка абвастрылася сітуацыя пад Дубасарамі. Пасля артылерыйскага абстрэлу Дубасарскай ГЭС і цэнтральнай часткі Дубасар, малдаўская армія перайшла ў наступленне пры падтрымцы авіяцыі. Але поспеху яно не мела. Да 29 чэрвеня вёўся моцны артылерыйскі агонь па пазіцыях прыднястроўцаў. Малдаўскі бок падцягваў да раёна баявых дзеянняў цяжкую артылерыю. У Бендэрах ішлі баі. Страты сярод грамадзянскага насельніцтва наблізіліся да 600 забітых і 3000 параненых. Горад пакінула каля ста тысяч чалавек.

2 ліпеня малдаўскі бок зноў абстраляў Дубасары, з’явіліся забітыя і параненыя. У выніку ўдару была разбурана сістэма кіравання турбінамі на ГЭС, што прывяло да рэзкага ўздыму ўзроўню вады, што пагражала экалагічнай катастрофай абодвум берагам. У адказ у ноч з 2 на 3 ліпеня прыднястроўская артылерыя нанесла самы моцны ўдар за ўвесь час вайны сіламі васьмі дывізіёнаў і шасці мінамётных батарэй. Ён прывёў да шматлікіх ахвяр з малдаўскага боку і дэмаралізацыі малдаўскай арміі.

У пачатку ліпеня было дасягнута пагадненне пра перамір’е, 21 ліпеня паміж прэзідэнтам Расіі Б. М. Ельцынам і Малдовы М. Снегурам падпісана пагадненне «Аб асноўных прынцыпах урэгулявання ўзброенага канфлікту ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова», якое завяршыла актыўныя баявыя дзеянні.

 
Магіла загінулых у Бендэрах падчас прыднястроўскага канфлікту.

Постканфліктны перыяд

правіць

Пасля вайны працягваюцца перамовы аб статусе рэспублікі, якая дэ-факта з’яўляецца незалежнай. Былі праведзены выбары прэзідэнта і парламента, была прынята Канстытуцыя. Паступова адрадзілася эканоміка. Рэферэндум у Прыднястроўі 2003 года аб’яўлены не адбыўшымся. 17 верасня 2006 года ў Прыднястроўі праведзены новы рэферэндум, на якім, згодна з афіцыйнымі данымі Цэнтрвыбаркама ПМР, 97,1 % удзельнікаў рэферэндуму прагаласавала за незалежнасць з далучэннем у будучыні да Расіі, 2,3 % — за далучэнне да Малдовы.

Крыніцы

правіць
  1. Украина.ру: Украинская национальная ассамблея — Украинская национальная самооборона (УНА-УНСО)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 8 красавіка 2010.
  2. Казацко-румынские бои на Днестре. Комерсантъ. Номер 110 от 09-03-92
  3. Сторінки історії УНСО. «Краще згинути вовком, нiж жити псом»(недаступная спасылка). unso.in.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2019. Праверана 1 чэрвеня 2019.
  4. Kosienkowski, Marcin; Schreiber, William (8 May 2012). Moldova: Arena of International Influences - Google Books. ISBN 9780739173923. Праверана 2022-09-04.
  5. Adam, Vlad (2017). Romanian involvement in the Transnistrian War (Thesis). Leiden University. pp. 1–31.