Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае лікі, колькасць прадметаў ці рэчыва альбо парадкавую паслядоўнасць прадметаў. У сказе можа выконваць функцыю азначэння ці дзейніка. Можа быць колькасным (адзін, два, тры…) ці парадкавым (першы, другі, трэці…).

Асаблівасці лічэбнікаў розных моў Еўропы правіць

У рускай і беларускай мовах лічэбнікі «адзін» і «два» маюць катэгорыю роду (напр., один-одна-одно, два-две; адзін-адна-адно, два-дзве). Лічэбнік «адзін» можа таксама ставіцца ў множны лік. Лічэбнікі рускай і беларускай, як і іншых славянскіх моў, змяняюцца па склонах. Катэгорыю роду маюць таксама лічэбнікі нямецкай і французскай моў, але гэтага няма ў англійскай мове. Лічэбнікі англійскай мовы, якія перадаюць лічбы парадкаў 100, 1000, 1000000 і г.д. могуць ставіцца ў множны лік толькі пры перадачы няпэўнай колькасці чагосьці[1]: thousands of cars — тысячы аўтамабіляў, але five thousand cars — пяць тысяч аўтамабіляў.

Па-рознаму ў розных мовах Еўропы выражаюцца адны і тыя ж лікі. У англійскай мове лікі, якія ідуць паміж 1000 і 10000 могуць разглядацца як сотні: 1500 можа разглядацца і як тысяча пяцьсот (one thousand five hundred), і як пятнаццаць соцень (fifteen hundred). Нешта падобнае існуе, але практычна не выкарыстоўваецца ў сучаснай французскай мове. Інтэрпрэтацыя 2000 як «дваццаці соцень» у сучаснай англійскай мове можа быць наступнай: двухтысячны год, восем гадзін вечара (дваццаць гадзін роўна), дзве тысячы (долараў, рублёў і г.д.)

У сучасных беларускай, рускай і французскай мовах складаныя нумары — тэлефонаў, банкаўскіх рахункаў і нават кабінетаў — чытаюцца парнымі лічбамі: 5678 — «пяцьдзясят шэсць-семдзесят восем». У англійскай мове такія лічбы чытаюцца паасобку: 5678 — «пяць-шэсць-сем-восем».

У сучаснай французскай мове не выкарыстоўваюцца спецыяльныя словы для абазначэння лікаў ад 70 да 90. Так, лічба 70 перадаецца лічэбнікам soixante-dix альбо «шэсцьдзясят дзесяць» (існуюць таксама і рэдкія варыянты septantaine і septante [2]), 71 — soixante-onze альбо «шэсцьдзясят адзінаццаць», 80 — quatre-vingt ці, літаральна, «чатыры на дваццаць» (існуюць, але практычна не ўжываюцца дыялектызмы octante і huitante[3]). Лік 90 перадаецца як quatre-vingt-dix ці «чатыры на дваццаць дзесяць» (у Бельгіі і Швейцарыі таксама існуе варыянт nonante[4]), а 95 па-французску будзе quatre-vingt-quinze («чатыры на дваццаць пятнаццаць»).

У многіх мовах Еўропы, у тым ліку беларускай, рускай, французскай і нямецкай лік 1000 000 000 перадаецца словам «мільярд». Аднак у англійскай мове гэта лічба перадаецца словам billion.

Зноскі

  1. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, с.388
  2. Словарь Мультитран (русско-французский раздел)
  3. тамсама
  4. тамсама