Часціца (часціна мовы)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Часціца — службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад: Звычайны дзядзька ў Пасынках — Барыс Харута. А голас — божа мой, што за голас! (Я. Брыль) — часціца што за выражае дадатковае эмацыянальнае адценне захаплення.