Адкрыць галоўнае меню

Украінскі лацінскі алфавіт

Тытульная старонка кнігі «Ruskoje wesile» (1835) Іосіфа Лазінскага; гэтая кніга была прэзэнтацыяй ягонага праекту лацінкі для ўкраінскай мовы.

Украі́нская лаці́нка (укр.: українська латинка альбо проста latynka) — агульная назва розных варыянтаў лацінскага алфавіту для ўкраінскай мовы. Нейкія з іх засталіся праектамі, а нейкія былі ў адносна актыўным ужытку на працягу пэўнага часу. Фактычна можна выдзяліць тры тыпы ўкраінскай лацінкі: на аснове польскага алфавіту, на аснове чэскага/харвацкага алфавіту ды на аснове англійскага правапісу.

Афіцыйны правапіс украінскай мовы прадугледжвае ўжываньне толькі кірылічнага алфавіту, а дыскусіі наконт статусу ды формы лацінкі фактычна трываюць гэтага часу.

ВарыянтыПравіць

Першыя спробы перавесці ўкраінскую мову на лацінку адбываліся на мяжы XVIII і XIX стагодзьдзяў, а ў аснове таго лацінскага алфавіту была польская лацінка. Так, першы стандартызаваны алфавіт — «абэцадла» — уклаў Іосіф Лазінскі ў 1835 г. Аднак большасць украінскіх культурных дзеячоў Галіччыны выступіла супраць зменаў правапісу і перамена не адбылася. Зрэшты гэты варыянт здабыў адносную папулярнасьць і яго выкарыстоўвалі ажно да 1940-ых гадоў: друкавалі кнігі ды пэрыёдыку, а ў другой палове 19га стагодзьдзя аўстрыйскія ўлады выкарыстоўвалі абэцадла для канцылярскіх запісаў па-ўкраінску.

У 1859 годзе чэскі славіст Іосіф Ірачак здзейсьніў яшчэ адну спробу перавесьці ўкраінскую мову на лацінку, гэтым разам узяўшы за аснову чэскі правапіс. Зрэшты, гэты праект таксама не прайшоў з тых жа прычынаў, што й праект Лазінскага — кансэрватызм украінскай эліты Галіччыны. Ён не здабыў такой папулярнасьці, як абэцадла, але стаў асновай для новых праектаў лацінкі ў 20 ды 21 стагодзьдзях.

У цяперашні час найболей папулярным ёсць правапіс Івана Лучука (крыху падпраўлены праект Ірачака) ды г. зв. «гаевіцкі» правапіс (гэты назоў умоўны, фактычна праект ня мае назвы). Акрамя таго існуе дзяржаўны стандарт раманізацыі на ангельскай аснове з нейкімі элемэнтамі традыцыйнай лацінкі (ятацыя пасьля зычных), які выкарыстоўваюць, напрыклад, для перадачы імёнаў у замежных пашпартах ці транслітарацыі назоваў вуліц.

Алфавіт ЛазінскагаПравіць

Праект Лазінскага
A a B b C c Ć ć Ch ch Cz cz D d Ď ď E e F f
А а Б б Ц ц Ць ць Х х Ч ч Д д Дь дь Е е Ф ф
G g H h I i J j K k L l Ł ł M m N n Ń ń
Ґ ґ Г г І і Й й К к Ль ль Л л М м Н н Нь нь
O o P p R r Ŕ ŕ S s Ś ś Sz sz Szcz szcz T t Ť ť
О о П п Р р Рь рь С с Сь сь Ш ш Щ щ Т т Ть ть
U u W w Y y Z z Ź ź Ż ż
У у В в И и З з Зь зь Ж ж

Алфавіт ІрачакаПравіць

У 1859 годзе чэшскі славіст Іосіф Ірачак прапанаваў свой варыянт украінскай лацінкі, аснаванай на чешскім алфавіце.

Праект Ірачака
A a B b C c Ć ć Č č Ch ch D d Ď ď Dz dz Dź dź
А а Б б Ц ц ЦЬ ць Ч ч Х х Д д ДЬ дь Дз дз Дзь дзь
Dž dž E e ě F f G g H h I i J j K k L l
Дж дж Е е є Ф ф Ґ ґ Г г І і (Й) (й) К к Л л
Ľ ľ Ł ł M m N n Ń ń O o P p R r Ŕ ŕ S s
Л(Ь) л(ь) Л л М м Н н НЬ нь О о П п Р р РЬ рь С с
Ś ś Š š Šč šč T t Ť ť U u ü V v W w X x
СЬ сь Ш ш Щ щ Т т ТЬ ть У у і В в В в Кс кс
Y y Z z Ź ź Ž ž
И и З з ЗЬ зь Ж ж

СпасылкіПравіць