Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі
Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі укр.: Богдан Зиновій Хмельницький | |
![]() | |
Дзейнасць | кіраўнік дзяржавы, палітык, Военачальнік, дыпламат |
---|---|
Веравызнанне | праваслаўная царква |
Нараджэнне | 27 снежня 1595 (6 студзеня 1596) |
Смерць | 27 ліпеня (6 жніўня) 1657[1] (61 год) |
Дынастыя | Хмяльніцкія[d] |
Бацька | Міхаіл Лаўрынавіч Хмяльніцкі[d] |
Жонка | Olena Chaplynska[d], Anna Zolotarenko[d] і Anna Semyonovna[d] |
Дзеці | Цімафей Багданавіч Хмяльніцкі[d], Кацярына Багданаўна Хмяльніцкая[d], Алена Хмяльніцкая[d] і Yurii Khmelnytskyi[d] |
Ваенная служба | |
Званне | Атаман |
Аўтограф | ![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе бітва пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520504 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5
Папярэднік: — |
Гетман Украіны 1648–1657 |
Пераемнік: Юрый Хмяльніцкі |