Злу́чнік — службовая часціна мовы, з дапамогай якой звязваюць паміж сабой часткі складанага сказа ці аднародныя члены сказа.

Не скланяюцца і не спрагаюцца, і не з'яўляюцца членамі сказа. Выражаюць сэнсавыя адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі.

Класіфікацыя па будове правіць

  • простыя
    • невытворныя («і», «а», «ды», «бо», «ці»)
    • вытворныя («таксама», «затое», «каб», «аж», «паколькі»)
  • састаўныя («таму што», «для таго каб»)
    • камбінаваныя («а іменна», «калі нават», «з-за таго, што»)
    • парныя і паўторныя («як … так і», «ці … ці»)

Па колькасці пазіцый правіць

  • аднамесныя («і», «але», «а»)
  • мнагамесныя (найчасцей гэта паўторныя злучнікі віду: «і … і», «ні … ні», «ці … ці», «то … то»)
  • двухмесныя, двайныя, парныя («калі … то», «як … так і»)

Класіфікацыя па значэнні правіць

  • злучальныя:
    • спалучальныя («і», «ды» (= «і»), «не толькі … але і», «таксама», «і … і», «ні … ні», «як … так і», «колькі … столькі і»)
    • раздзяляльныя («ці», «ці … ці», «або», «альбо … альбо», «то … то», «ці то … ці то», «не то … не то»)
    • супрацiўныя («а», «ды» (= «але»), «але», «аднак»)
    • градацыйныя («не толькі … але і», «не столькі … колькі», «не тое каб … а»)
    • далучальныя («таксама», «ды і», «і», «прытым», «прычым»)
  • падпарадкавальныя:
    • паясняльныя («што», «каб», «як бы», «быццам бы», «гэта значыць», «а іменна»)
    • часавыя («калі», «пакуль», «толькі», «ледзь»)
    • умоўныя («калі», «калі б», «каб», «раз»)
    • прычынныя («бо», «таму што», «з-за таго, што», «ад таго, што»)
    • мэтавыя («каб», «абы», «з тым каб»)
    • уступальныя («хаця», «хоць», «няхай», «нягледзячы на тое, што»)
    • выніковыя («так што»)
    • параўнальныя («як», «быццам», «нібы», «як бы»)
    • месца («дзе», «куды», «адкуль»)
    • спосабу дзеяння, меры, ступені («столькі», «настолькі», «так», «да такой ступені», «да таго»)

Літаратура правіць