Есентукі (руск.: Ессентуки) — горад1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 80,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1825 годзе.

Горад
Есентукі
руск.: Ессентуки
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1825
Горад з
Плошча
55 км²
Вышыня цэнтра
640 м
Насельніцтва
83 047[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
87934
Паштовы індэкс
357600
Аўтамабільны код
26
Афіцыйны сайт
Есентукі на карце Расіі ±
Есентукі (Расія)
Есентукі
Есентукі (Стаўрапольскі край)
Есентукі

Горад размешчаны ў даліне ракі Падкумак (прыток Кумы) на вышыні 640 м над у.м., за 17 км ад Пяцігорска.

Клімат кантынентальны. Лета цёплае, з вялікай колькасцю гарачых і сухіх дзён. Сярэдняя тэмпература ліпеня — 20.4 °C, максімальная тэмпература даходзіць да 37 °C. Зіма нехалодная, часта бываюць адлігі, але могуць быць і маразы да −25 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C.

Есентукі лічацца буйнейшым і найбольш папулярным пітным і бальнеалагічным курортам Расіі, дзе лечаць захворванні страўнікава-кішачнага тракту, печані і абмену рэчываў. Галоўныя лячэбныя сродкі курорта — больш за 20 мінеральных крыніц. Горад валодае шырокімі курортнымі паркамі — Лячэбны (ніжні) і парк Перамогі (верхні). У парках знаходзяцца крыніцы мінеральнай вады, шматлікія лячэбныя ўстановы, размечаныя маршруты тэрэнкура.

У горадзе каля 25 санаторна-курортных устаноў. Развіта харчовая прамысловасць.

Зноскі