Падку́мак (руск.: Подку́мок)[1] — рака ў Расіі, на Паўночным Каўказе, у Карачаева-Чаркесіі і Стаўрапольскім краі, правы прыток ракі Кума (басейн Каспійскага мора).

Падкумак
руск. Подкумок
У наваколлях Георгіеўска
У наваколлях Георгіеўска
Характарыстыка
Даўжыня 160 км
Басейн 2 220 км²
Расход вады каля 8 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 43°45′52″ пн. ш. 42°13′44″ у. д.HGЯO
Вусце Кума
 • Каардынаты 44°12′11″ пн. ш. 43°29′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кума → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Карачаева-Чаркесія, Стаўрапольскі край
Код у ДВР 07010000412108200001753
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 160[1][2] км. Плошча вадазбору 2220[2] км². Сярэдні расход вады каля 8[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі. Упадае ў Куму ў напрамку на поўнач ад горада Георгіеўск.

Прытокі: Хушту-Су, Эшкакон, Бярозавая, Аліконаўка, Вялікі Есентучэк, Бугунта (Вялікая Бугунта), Юрца і інш.

На рацэ гарады Кіславодск, Есентукі, Пяцігорск, Георгіеўск і шэраг іншых населеных пунктаў.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Геогрфафические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 338. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б Река Подкумок // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 338. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць