Кума
рака ў Расіі
Кума́ — рака на Паўночным Каўказе ў Расіі.
Кума | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 802 км |
Басейн | 33 500 км² |
Расход вады | 11,9 м³/с (у сярэднім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Скалісты хрыбет |
• Каардынаты | 43°49′51,24″ пн. ш. 42°06′56,87″ у. д.HGЯO |
Вусце | Каспійскае мора |
• Каардынаты | 44°47′56,76″ пн. ш. 46°55′05,15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Каспійскае мора|Каспійскае мора]] |
Краіна | |
Рэгіён | Карачаева-Чаркесія, Стаўрапольскі край, Калмыкія, Дагестан |
Код у ДВР | 07010000312108200001471 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 33,5 тыс. км². Вытокі на паўночных схілах Скалістага хрыбта. У вярхоўі цячэ ў высокіх і стромкіх берагах, сярэдняе цячэнне ў шырокай даліне. Пасля выхаду на Прыкаспійскую нізіну рэчышча падзяляецца на рукавы, воды якіх звычайна не дасягаюць Каспійскага мора. Галоўны прыток — Падкумак. Высокія веснавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні 11,9 м³/с. Воды вызначаюцца высокай мутнасцю.
Выкарыстоўваецца для арашэння (Церска-Кумскі і Кума-Маныцкі каналы). Адказненскае вадасховішча. На Куме гарады Мінеральныя Воды, Зеленакумск, Будзёнаўск.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 19.
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 670. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)