Зянон Станіслававіч Паўлоўскі
Зянон Станіслававіч Паўлоўскі (27 ліпеня 1917, в. Прылукі, цяпер Мінскі раён — 12 жніўня 1977) — беларускі жывапісец.
Зянон Станіслававіч Паўлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1977 (60 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Скончыў у 1943 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.
Творчасць
правіцьПрацаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў рэалістычныя вобразы народнага паэта Беларусі Я. Коласа, партызанкі Н. Хахалінай (абодва 1943), Герояў Савецкага Саюза В. І. Казлова (1946), І. П. Ціткова (1945), Е. С. Зяньковай (1957), камандзіра партызанскай брыгады А. Л. Шубы, мастака А. Мазалёва (абодва 1945), народнага артыста СССР Б. В. Платонава (1950), прэзідэнта АН Беларусі В. Ф. Купрэвіча (1960), народнага пісьменніка Беларусі М. Лынькова (1962), Героя Сацыялістычнай Працы настаўніцы А. Л. Казей (1968) і інш. Аўтар групавых кампазіцый «Беларускія пісьменнікі ў Я.Купалы ў гады вайны» (1947), «Сустрэча сяброў» (1952) і інш. Творам уласцівы глыбокае раскрыццё ўнутранага свету асобы, тонкасць выяўленчых сродкаў. Працаваў таксама ў галіне сатырычнага малюнка, станковай скульптуры.
Зноскі
Літаратура
правіць- Паўлоўскі Зянон Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).