Барыс Віктаравіч Платонаў

акцёр тэатра і кіно, педагог
(Пасля перасылкі з Б. В. Платонаў)

Барыс Віктаравіч Плато́наў[2] (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст БССР (1946), Народны артыст СССР (1948).

Барыс Платонаў
Імя пры нараджэнні Барыс Віктаравіч Платонаў
Дата нараджэння 24 ліпеня (6 жніўня) 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1967(1967-02-15) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ірына Фларыянаўна Ждановіч
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці 1922—1967
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 3-й ступені народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 3880081
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 года ў Мінску. У гады Грамадзянскай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.

З 1920 года працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961—1963 гадах — мастацкі кіраўнік). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у складзе франтавой тэатральнай брыгады[3]. З 1965 года — загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Муж І. Ф. Ждановіч, народнай артысткі Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—6-га скліканняў.

Памёр 15 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.

 
Б. В. Платонаў у ролі Эзопа ў спектаклі «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду. 1957. Грым Платонава пры ўдзеле А. Тонкага

Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзіна), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.

Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).

Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[4].

Узнагароды

правіць

Ушанаванне памяці

правіць
 
Марка Беларусі 2003 года. Народны артыст СССР i БССР. Барыс Платонаў (1903—1967). Мастак — Максім Свістуноў.
  • У 2003 годзе да 100-годдзя нараджэння Барыса Платонава Белпошта выпусціла паштовую марку.

Зноскі

  1. Платонов Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларусь 1995.
  3. а б Платонаў Барыс Віктаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  4. Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.

Літаратура

правіць
  • Сабалеўскі А. Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Барыса Платонава, Mінск, 1964.
  • Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-е выд. Mн., 1989.
  • Плато́наў Барыс Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 585. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць