Рычард Баляслававіч Смольскі
(Пасля перасылкі з Р. Б. Смольскі)
Рычард Баляслававіч Смольскі (3 красавіка 1946, Ліда) — беларускі тэатразнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1991), прафесар (1999).
Рычард Баляслававіч Смольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, тэатразнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэатр[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. З 1997 па 2010 гады — рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1977 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі, рускай тэатральнай культуры на Беларусі. Аўтар шэрагу кніг, п’ес і сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Асноўныя працы
правіць- Смольский Р. Б. На сцене — бессмертие подвига: Белорус. театр о Великой Отеч. войне. Эволюция худож. принципов в осмыслении героич. характеров. — Мн.: «Наука и техника», 1982. — 183 с.
- Смольскі Р. Б. Пазначана часам: Пошукі сучас. беларус. рэжысуры. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1984. — 88 с.
- Смольский Р. Б. Грядущим в наследство: тема Великой Отеч. Войны в белорус, театре 80-х годов. — Мн.: «Наука и техника», 1986. — 136 с.
- Смольский Р. Б. Сотворение судьбы: Ист. и героико-револ. тема в театрах Белоруссии 70-80-х годов / Ред. В. И. Нефёд, член-корресп. АН БССР — Мн.: «Наука и техника», 1987. — 222 с.
- Смольскі Р. Б., Гаробчанка Т., Грыбайла В., Лаўшук С. Вынікі тэатральнага сезона 1995/1996 гг. у драматычных тэатрах Беларусі: Тэатральны летапіс Беларусі 90-х. — Мн.: «Права і эканоміка», 1996. — 60 с.
- Смольскі Р. Б., Гаробчанка Т., Лаўшук С. Вынікі тэатральнага сезона 1996/1997 гадоў у драматычных тэатрах Беларусі 90-х гадоў / Пад рэд. Р. Смольскага. — Мн.: АРТЫ-ФЭКС, 1998. — 108 с.
- Смольскі Р. Б. Тэатр у прасторы часу: Маст.-знаўч. арт., рэц., творчыя парт. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1998. — 255 с.
- Смольскі Р. Б. На скрыжаванні: Тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гіст. і нац. свядомасці беларусаў / Нац. Акад., навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Бел. акад. мастацтваў. — Мн., «Беларуская навука», 1999. — 231 с.
- Смольскі Р. Б. Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды аб беларускай культуры XX стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Бел. дзярж. акад. мастацтваў. — Мн.: «Беларуская навука», 2000. — 272 с.
- Смольский Р., Раков А. Социология современной культуры. — Мн.: Бел. ГАИ, Ин-т экономики НАН Беларуси, 2005. — 82 с.
- Смольский Р., Раков А., Грибайло В. Стратегия успеха: Опыт реформирования театрального дела в Беларуси. — Мн.: Изд-во Белорусской государственной академии искусств, 2005. — 162 с.
- Смольскі Р., Ракаў А., Грыбайла В. Стратэгія поспеху. Праблемы, вопыт, заданы ў развіцці беларускага тэатра / Бел. дзярж. акадэмія мастацтваў, Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: БДАМ, 2005. — 340 с.
Фільмаграфія
правіць- «Мария» (1975, дакументальны)
- «Через всю жизнь» (1978)
- «Владислав Голубок» (1982)
- «Жизнь зовет» (1984)
- «Антракт» (1989, сумесна з с В. Навуменка)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 сакавіка 2023.
Літаратура
правіць- Гаробчанка Т. Я. Смо́льскі Рычард Баляслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 61—62. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Смольскі Рычард Баляслававіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Национальная киностудия «Беларусьфильм» — Смольский Ричард Болеславович Архівавана 19 красавіка 2015.
- Филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы» — Список публикаций сотрудников Архівавана 4 ліпеня 2015.
- Хацяновіч Наталля. Рычард Смольскі