Міхась Лынькоў
Міхась Лынькоў, поўнае імя Міхаіл Ціханавіч Лынькоў (30 лістапада 1899, в. Зазыбы 2, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 21 верасня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, Народны пісьменнік БССР (1962).
Міхась Лынькоў | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Ціханавіч Лынькоў |
Псеўданімы | Міхась Васілёк |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1975[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Хана Абрамаўна Аранкова[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, літаратуразнавец, рэдактар, перакладчык |
Жанр | аповесць |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічны нарыс
правіцьНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 годзе — Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—1922 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925—1928 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—1930 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—1932 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—1934 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—1941 гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938—1948 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—1942 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—1946 гг. і 1949—1952 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921—1931 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1940—1945 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).
Сям’я
правіцьСям’я Міхася Лынькова (жонка яўрэйка Хана Абрамаўна і сын Марык) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне. Разам з імі была расстраляна і сям’я брата Рыгора — жонка з дачкой[2]. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.
Пасля вайны ажаніўся з настаўніцай Соф'яй Захараўнай Куспіц. Сваіх дзяцей у іх не было. Але выхавалі дваіх прыёмных дзетак.
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершам у 1919 годзе (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 годзе (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Выбраныя апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Дзіцячая літ., 1938.
- Выбраныя творы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. — 551, [2] с., [1] л. партр.
- Векапомныя дні: раман у 4 кн. / Міхась Лынькоў. — Мінск: Беларусь, 1969. — (Беларускі раман).
- Апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960.
- Літаратура і жыццё: літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
- Публіцыстыка / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 271, [1] с.
- Насустрач жыццю: апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Юнацтва, 1988. — (Школьная бібліятэка).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
Ушанаванне памяці
правіць12.1.1976 Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.
Імя М. Лынькова носіць вуліца ў Мінску.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Аповяд Таццяны Буднік
Літаратура
правіць- Кенька М. Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. — Мн.: Універсітэцкае, 1987.
- Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Сцяжынкамі Міхася Лынькова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 585—586.
- Грахоўскі С. «Зажураныя жураўлі» //www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Лынькоў
- Творы Міхася Лынькова на knihi.com
- Міхась Лынькоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Творчасць Міхася Лынькова на bellib.by Архівавана 29 лістапада 2014.