Беларуская звязда
газета ў верасні—кастрычніку 1939 года
«Беларуская звязда» — газета, орган Палітупраўлення Беларускага фронту. Выдавалася на беларускай мове ў верасні—кастрычніку 1939. Рэдакцыя газеты знаходзілася ў Смаленску, потым у Мінску, Беластоку.
«Беларуская звязда» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | верасень 1939 |
Спыненне публікацый | кастрычнік 1939 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Друкавала аператыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, мршы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцця пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырвонай Арміі ў вызваленні працоўных Заходняй Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнацыянальнага братэрства працоўных. У газеце супрацоўнічалі і друкаваліся беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, I. Гурскі (адказны сакратар), М. Лынькоў (рэдактар), П. Панчанка і інш.
Літаратура
правіць- Конанава, А. І. «Беларуская звязда» / А. І. Конанава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 373.