Ілья Данілавіч Гурскі
(Пасля перасылкі з Ілья Гурскі)
Ілья Данілавіч Гурскі (26 красавіка 1899 — 11 жніўня 1972) — беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР (1969).
Ілья Гурскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1972 (73 гады) |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Заслужаны дзеяч культуры БССР |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Замосце Уздзенскага раёна. У 1935—1941 — рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». У гады Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар газеты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». Узначальваў часопіс «Беларусь» (1944—1960). Памёр у 1972 годзе.
ТворчасцьПравіць
Аўтар раманаў «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб» і інш. Перакладаў на беларускую мову Максіма Горкага, Антона Чэхава, Марка Твэна.