Іван Пятровіч Чыгрын
Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.
Іван Пятровіч Чыгрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 2006[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.
У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф. Цютчава, У. Сыракомлі, Я. Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
Літаратура Правіць
- Іван Пятровіч Чыгрын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Петрушкевіч, А. Літаратуразнаўчыя здабыткі Івана Пятровіча Чыгрына / А. Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka. — № 3. — 2011. — С. 143—148.