Мікалаеўская чыгунка
Мікалаеўская чыгунка (руск.: Николаевская железная дорога; да 1855 года — Санкт-Пецярбурга-Маскоўская, руск.: Санкт-Петербурго-Московская[1], з 1923 года — Акцябрская, руск.: Октябрьская) — чыгунка ў Расійскай імперыі, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя для забеспячэння чыгуначных зносін паміж Санкт-Пецярбургам і Масквой. Рух адкрыты ў 1851 годзе.
Санкт-Пецярбурга-Маскоўская → Мікалаеўская чыгунка руск.: Санкт-Петербурго-Московская → Николаевская железная дорога | |
---|---|
Гады працы: | 1851—1923 |
Краіна: |
Расійская імперыя РСФСР |
Горад кіравання: | Санкт-Пецярбург |
Стан: | Частка Акцябрскай чыгункі |
Падпарадкаванне: | Дзяржаўная ўласнасць |
Працягласць: | 645 кіламетраў |
Мікалаеўская чыгунка стала першай казённай двухпутнай чыгункай у Расійскай імперыі і паклала пачатак стварэнню ў дзяржаве чыгуначнай сеткі агульнадзяржаўнага значэння. Працягласць дарогі складала 645 км (604 вярсты).
Пазней да Мікалаеўскай чыгункі былі далучаны іншыя лініі. Дарога праходзіла па тэрыторыях Санкт-Пецярбургскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Железнодорожный транспорт: Энциклопедия 1995, с. 301.
- ↑ Постройка и эксплуатация… 1901, с. 12.
Літаратура
правіць- Железнодорожный транспорт: Энциклопедия (руск.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — 559 с. — 18 000 экз. — ISBN 5-85270-15-7.
- Постройка и эксплуатация Николаевской железной дороги (1842—1851—1901 года) : Краткий исторический очерк (руск.). — СПб.: тип. Ю. Н. Эрлих, 1901. — 64 с.
Спасылкі
правіць- Рихтер Д. И. Мікалаеўская чыгунка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Петербург-Московская железная дорога . История создания железных дорог России : сайт Д. Г. Викорука. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.
- История строительства первой железнодорожной магистрали между Москвой и Петербургом(недаступная спасылка). «… где-то между Ленинградом и Москвой» : сайт города Бологое (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 8 чэрвеня 2012.