За свабодную Беларусь

газета

«За свабодную Беларусь» — франтавая газета. Выдавалася з 18 сакавіка да лістапада 1942 г. на беларускай мове Палітупраўленнем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэдактар І. Д. Гурскі. Была разлічана на беларускіх савецкіх партызан і жыхароў акупіраванай тэрыторыі БССР. Выпускала сатырычны лісток «Партызанская дубінка».

«За свабодную Беларусь»
Арыгінальная
назва
За свабодную Беларусь
Тып газета
Краіна
Рэдактар Ілья Данілавіч Гурскі
Заснавана 18 сакавіка 1942
Спыненне публікацый лістапад 1942
Мова беларуская

Літаратура

правіць
  • «За свабодную Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 390. — ISBN 985-11-0041-2.