Партызанская дубінка

«Партызанская дубінка» — сатырычны лісток, выданне ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну. Выходзіла з 22 сакавіка 1942 года да сакавіка 1943 года на беларускай і рускай мовах у прыфрантавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да лістапада 1942 года выданне газеты «За свабодную Беларусь». Рэдактар І. Д. Гурскі.

«Партызанская дубінка»
Тып перыядычнае выданне[d] і satirical newspaper[d]
Краіна
Галоўны рэдактар Ілья Данілавіч Гурскі
Заснавана 22 сакавіка 1942
Спыненне публікацый сакавік 1943
Палітычная прыналежнасць Цэнтральны камітэт КПБ
Мова беларуская і руская
«Партызанская дубiнка» № 15/16 ад 7 лістапада 1942

Лісток заклікаў савецкіх людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, К. Крапіва, П. Панчанка, К. Чорны і інш., мастакі І. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Мінаеў і інш. Выйшла 17 нумароў.

Літаратура

правіць