Полымя (часопіс)

беларускі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс
(Пасля перасылкі з Полымя рэвалюцыі)

«По́лымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

«Полымя»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Краіна
Рэдактар Віктар Шніп (з 2021 г.)
Заснавана 1922
Тэматыка Літаратура, мастацтва, грамадства
Мова беларуская
Перыядычнасць Штомесяц
Аб’ём 144 с. (2021 г., № 9)
Галоўны офіс Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11
Тыраж 685 (2021 г., № 9)
ISSN 0130-8068
Вэб-сайт zviazda.by/be/edition/po…
mastlit.by/index.php/vyd…
Лагатып Вікікрыніц Полымя ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Супрацоўнікі часопіса «Полымя». 1926—1927 гг. Зверху стаяць (злева направа), першы рад: Аляксандр Цвікевіч, М. Грамыка, М. Шульман, Б. Быхоўскі, Міхась Зарэцкі, П. Арэшнікаў, Алесь Гурло, І. Герчыкаў; другі рад: Яз. Дыла (Н. Бываеўскі), М. Байкоў, Л. Каган, А. Шлюбскі, Іван Цвікевіч, Зм. Бядуля (Ясакар), У. Дзяржынскі, М. Мялешка; трэці рад (сядзяць): Яз. Лёсік, Якуб Колас (Тарас Гушча), праф. Ус. Ігнатоўскі, Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч), Янка Купала, А. Баліцкі, праф. С. Вальфсон, праф. М. Грэдынгер; чацвёрты рад: Паўлюк Трус, Іл. Барашка, А. Александровіч, Ан. Вольны, Ніч. Чарнушэвіч, Янка Марук. З фондаў БДАМЛМ.

У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.

У 1922—1924 гадах да № 3 (11) выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства «Савецкая Беларусь», у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. У 1932—1941 гадах (да № 3[1]) выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Сучаснасць

правіць

У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».

З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары

правіць

Супрацоўнікі

правіць

У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць