Сямён Якаўлевіч Вальфсон

(Пасля перасылкі з С. Вальфсон)

Сямён (Саламон) Якаўлевіч Вальфсон (27 мая (8 чэрвеня) 1894, Бабруйск — 1941, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог[2].

Сямён Якаўлевіч Вальфсон
«Партрэт філосафа С. Я. Вольфсана». Мастак Я. Кругер, 1920-я
«Партрэт філосафа С. Я. Вольфсана». Мастак Я. Кругер, 1920-я
Дата нараджэння 27 мая (8 чэрвеня) 1894 ці 1894[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1941[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, сацыёлаг, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Яго бацька, Якаў Гіршавіч, трымаў аптэку ў Бабруйску.

Са студзеня 1905 года вучыўся ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыў у 1913 годзе з сярэбраным медалём.

Да Першай сусветнай вайны вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расію. У 1915 годзе паступаў у Псіханеўралагічны інстытут у Петраградзе, у верасні 1917 года пераводзіцца на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.

Увесну 1917 года вярнуўся ў Бабруйск, дзе стаў гласным гарадской думы і ўзначаліў яе сацыял-дэмакратычную фракцыю. Адначасова рэдагаваў газету мясцовага камітэта РСДРП «Наша мысль». На той момант быў прыхільнікам Георгія Пляханава і займаў пазіцыю перакананага меншавіка.

Выкладаў у дзвюх жаночых гімназіях — Аляксееўскай і прыватнай яўрэйскай Якерсберг. У красавіку-маі 1918 года супрацоўнічаў з газетай «Бобруйский голос», органам гарадской думы, дзе публікаваў артыкулы, крытычныя да бальшавікоў. У чэрвені 1918 года быў адным з рэдактараў «Бобруйского дня».

10 чэрвеня 1918 года ўвайшоў у прэзідыум Бабруйскай беларускай рады. Яго прозвішча стаіць пад маніфестам Бабруйскай рады, дзе ўтрымліваюцца наступныя тэзісы «самастойнасць і незалежнасць Беларусі ад каго б там ні было», «развіццё і паглыбленне нацыянальнай самасвядомасці», «аб’яднанне ўсіх жывых сіл у нацыянальна-культурнай і палітычнай працы, накіраванай на адраджэнне Беларусі»[3].

28 лістапада 1918 года Чырвоная Армія заняла Бабруйск, а 25 снежня Вальфсон забраў дакументы з канцылярыі Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ўвесь гэты час лічыўся студэнтам.

У 1919 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт[2]. У 1921 годзе запрошаны ў БДУ, прафесар, дэкан факультэта права і гаспадаркі (1925—1930), першы намеснік дэкана факультэта грамадскіх навук БДУ (з 1936). Член ЦВК БССР (1929—1938). Акадэмік АН БССР (з 1928), акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР (з 1936). Дырэктар Інстытута філасофіі і права (1931—1938)[2].

Актыўна змагаўся з нацыянал-камуністамі і нацыянал-дэмакратамі ў сценах БДУ і БАН, цкаваў У. Ігнатоўскага і У. Пічэту. Шмат зрабіў па зачыстцы БДУ ад «варожых элементаў» і сярод студэнтаў, і сярод выкладчыкаў ды навукоўцаў[4].

Падчас хвалі рэпрэсій 1937—1938 гг. змог трапіць у псіхіятрычную бальніцу (1938) і перабыць там, верагодна, да 1940. У 1940—1941 гадах ізноў працаваў. Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі быў схоплены і забіты фашыстамі.

 
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследаваў гісторыю філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры, стан рэлігійнага жыцця[2]. Аўтар падручнікаў па дыялектычным матэрыялізме. Даследаваў творчасць М. Горкага, А. Пушкіна, І. Гурскага. Стварыў шэраг работ па праблеме фашызму: «Расавыя тэорыі фашызму і класавая барацьба» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму" (1937) і інш.

Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму[5]; палемізаваў з плынямі ў беларускім мовазнаўстве (на чале якіх называў І. Воўк-Левановіча і П. Бузука, Я. Лёсіка), прадстаўнікоў якіх вінаваціў, адпаведна, у схільнасці да расійскага вялікадзяржаўнага шавінізму і да «антыпралетарскага» моўнага пурызму. У 1931 годзе ў Мінску выходзіць зборнік пад рэдакцыяй акадэміка С. Я. Вальфсона «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», дзе змешчаны артыкул самога Вальфсона «Ідэалогія і метадалогія нацдэмакратызму». У сваёй прамове на паседжанні, прысвечаным трыццаціпяцігоддзю літаратурнай дзейнасці Я. Купалы (8.12.1940), «здолеў узняцца над спрошчанасцю сваіх [ранейшых] трактовак»[6], адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы».

 
Кніга «Вокруг Плеханова» (1923 год)
  • Диалектический материализм. Мн., 1922
  • Марксизм и педагогика. Мн., 1924
  • Плеханов. Мн, 1924
  • Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926
  • За марксізм. Мн., 1928
  • Сучасная рэлігійнасць. Мн., 1930
  • Супраць расавых тэорый. Мн, 1935
  • Сям’я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937
  • В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Вольфсон Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  3. Барынаў Ігар. Самён Вальфсон: як крытык бальшавізму стаў заснавальнікам БДУ // Arche. 2021. № 3. -- С. 49-53.
  4. Ляхоўскі Уладзімір. Сямён Вальфсон: інтэлектуал і сацыял-дэмакрат, непрыхільны беларускаму руху // Arche. 2021. #3. С. 54-55.
  5. Маракоў…
  6. І. Багдановіч, працытавана у артыкуле Маракова.

Літаратура

правіць
  • ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 1. — Мн., 1992.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. — Мн., 2001. С. 49.
  • Даведнік Маракова
  • БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.

Спасылкі

правіць