Андрэй Іванавіч Александровіч

(Пасля перасылкі з А. Александровіч)

Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.

Андрэй Іванавіч Александровіч
Андрэй Александровіч, 1930 г.
Андрэй Александровіч, 1930 г.
Асабістыя звесткі
Псеўданімы А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін
Дата нараджэння 22 студзеня 1906(1906-01-22) ці 1906[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1963(1963-01-06)[3] ці 1963[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР[4].

Браў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы ў 1933 годзе[4]. У 1931—1937 гг. кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка. У 1936—1937 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы.

Абіраўся сябрам ЦВК БССР[4], член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР[5][4].

Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[6], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[7]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.

З 1947 г. літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 г. брыгадзір «Белтрактарабуда»[4].

Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі[4].

Памёр 6 студзеня 1963 года ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[8].

У літаратуры

правіць

Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.

Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[5]. Пісаў кнігі для дзяцей[5].

У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.

Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 97)[4].

Бібліяграфія

правіць
 
Ваўчаняты. 1925

Паэтычныя кнігі

правіць

Кнігі прозы

правіць

Кнігі для дзяцей

правіць

Крытыка

Пераклады

правіць

Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.

Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу»(недаступная спасылка), паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».

«Запявала свайго пакалення»[удакладніць: камент.] — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л. І. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Якімовіч.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б в г д е ё Александровіч Андрэй – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  5. а б в г Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
  6. «Цені на сонцы»
  7. Тэкст выступленне на III-м пленуме праўлення СП СССР
  8. Фота магілы на Усходніх могілках

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць