Алесь Есакоў
Алесь Есакоў, поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Есакоў (18 снежня 1911, в. Новікава, цяпер Галіцкі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 13 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі крытык, тэатразнаўца.
Алесь Есакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 снежня 1911 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 чэрвеня 1985 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, крытык, тэатразнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Пачаў працаваць на Менскай шчотачнай фабрыцы імя Н. К. Крупскай у 1928 г. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у 1932—1935 гадах у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага. У 1935—1936 гадах служыў у Чырвонай Арміі[1].
З 1936 г. загадчык аддзела мастацтва ў газеце «Літаратура і мастацтва», з 1938 г. дырэктар Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1940 г. начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР[1].
Удзельнічаў як ваенны журналіст у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінляндскай вайне. Пасля нападу Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, потым у партызанскім атрадзе на Міншчыне. Быў паранены[1].
Пасля вайны ў 1944—1945 гадах працаваў начальнікам Галоўрэперткама БССР, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1945—1951), літаратурным кансультантам у СП БССР (1951—1960). У 1960—1974 гг. вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы[1].
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года[1].
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі[1].
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1928 г. Аўтар кнігі «Зерне да зерня: Абразкі з жыцця Янкі Купалы» (Мінск, 1977), манаграфічнага нарыса «Уладзімір Крыловіч: жыццёвы і творчы шлях» (Мінск, 1956), нарысаў «Калгасны хор сяла Азершчына» (з Б. Смольскім, Мінск, 1953) і «Старэйшы самадзейны калектыў» (Мінск, 1958), манаграфіі «Янка Купала і беларускі тэатр» (Мінск, 1972), брашуры «Янка Купала і беларускае мастацтва» (Мінск, 1972), адзін з аўтараў п’есы «Першы штандар» (1930, пастаўлена ў 1929)[1].
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 313)[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Алесь Есакоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»