Самуіл Якаўлевіч Маршак

Самуіл Якаўлевіч Маршак (3 лістапада 1887, Варонеж — 4 ліпеня 1964) — савецкі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў расійскай дзіцячай літаратуры.

Самуіл Якаўлевіч Маршак
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Доктор Фрикен, Уэллер і С. Кучумов
Дата нараджэння 22 кастрычніка (3 лістапада) 1887[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1964(1964-07-04)[4][5][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 1904[6]1964
Жанр паэзія і верш
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў Лонданскім універсітэце (1913-14). У 1892-94 гадах жыў у Віцебску. У 1920 годзе арганізаваў у Краснадары адзін з першых расійскіх дзіцячых тэатраў. Друкаваўся з 1904 года.

Творчасць

правіць

Пісаў вершы для дзяцей: «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэтычныя зборнікі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950). Аўтар аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавядання пра невядомага героя» (1937), паэтычнай энцыклапедыі «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п'ес-казак «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922), «Церамок» (1941), «Дванаццаць месяцаў» (1943) і інш. Яго творы адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кнізе «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У вайну ствараў сатырычныя вершы і подпісы да палітычных плакатаў. Аўтар кнігі ўспамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зборніка артыкулаў пра літаратурнае майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і інш.

Майстар мастацкага перакладу: «Санеты Шэкспіра ў перакладах С. Маршака» (1948), вершы Р. Бёрнса, У. Бленка, Дж. Радары, Дж. Кітса, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі і інш. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я. Коласам. На беларускую мову асобныя творы С. Маршака пераклалі А. Астрэйка, П. Броўка, В. Вітка, К. Кірэенка, М. Лужанін, М. Маляўка, У. Шахавец, А. Якімовіч і інш.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Собр. соч. Т. 1—8. М., 1968—72.
  • Собр. соч. Т. 1—4. М., 1990.
  • Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. М., 1987.

Беларускія пераклады

правіць
  • Вайна з Дняпром. Мн., 1934.
  • Пошта. Мн., 1937.
  • Мы ваенныя. Мн., 1941.
  • Дванаццаць месяцаў. Мн., 1947.
  • Містэр Твістэр. 2 выд. Мн., 1952.
  • Круглы год. Мн., 1953.

Зноскі

  1. Маршак Самуил Яковлевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Маршак Самуил Яковлевич // ПроДетЛит — 2019.
  3. а б Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 27 верасня 2015.
  5. МАРШАК Самуил Яковлевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 536–538. — ISBN 5-94848-262-6
  6. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.

Літаратура

правіць