Сяргей Анатолевіч Волкаў
Сярге́й Анато́левіч Во́лкаў (нар. 18 сакавіка 1942, Мінск) — беларускі мастак-графік.
Сяргей Анатолевіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Валянцінавіч Волкаў |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | кніжная графіка, графіка і плакат |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970) |
Уплыў | Людвіг Асецкі, Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і мастака А. Волкава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Вучыўся у Л. П. Асецкага, П. К. Любамудрава, А. М. Кашкурэвіча. Працаваў у часопісах «Вожык» (1962—1982), «Вясёлка» (з 1968). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1973 года, старшыня секцыі графікі ў 1984—1989 гадах. З 1989 года ўваходзіць у аб’яднанне «Верасень», старшыня ў 1989—1992, 1999—2019 гадах.
Сябра праўлення Саюза мастакоў СССР у 1985—1990 гадах.
Член КПСС, быў сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза мастакоў БССР.
Творчасць
правіцьПрацуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Удзельнік выставак з 1971 г. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў, якія выдаваліся ў Мінску і Маскве, серыі сяброўскіх шаржаў.
Прызнанне
правіцьЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989). Медаль Францыска Скарыны (2017)[1]. Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004).
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.