ЛСД
ЛСД
| ||
Хімічнае злучэнне | ||
ІЮПАК | (6aR,9R)-N,N-дыэтыл-7-метыл-4,6,6a,7,8,9- гексадыгідраіндола-[4,3-fg]хіналін-9-карбаксамід | |
Брута- формула |
C20H25N3O | |
Мал. маса |
323.431 г/моль | |
CAS | ||
PubChem | ||
Класіфікацыя | ||
АТХ | ? | |
Фармакакінетыка | ||
Метабалізм | печань | |
Перыяд паўвывядзення | 3-5 гадзін | |
Экскрэцыя | ныркі | |
Лекавыя формы | ||
? | ||
Спосаб увядзення | ||
пераральна, нутравенна, нутрацягліцава | ||
ЛСД (ЛСД-25, LSD, ад ням.: Lysersäure Diethylamid) — дыэтыламід d-лізергінавай кіслаты. Псіхаактыўнае рэчыва, звычайна ўжываецца для рэкрэацыі і духоўных сеансаў. У Рэспубліцы Беларусь юрыдычна класіфікуецца як наркотык.
Хімічныя назвы: N,N-дыэтыламід лізергінавай кіслаты; N,N-дыэтыллізергаіламід. Умоўныя назвы і шыфры: LSD; LSD-25; Lysergide, Delysid. Брута-формула рэчыва: C20H25N3O. ЛСД атрымаў нумар 25, паколькі быў 25-м злучэннем, сінтэзаваным з лізергінавай кіслаты.
Эфекты ад ужывання ЛСД звычайна ўключаюць змененыя думкі, пачуцці, і ўспрыманне наваколля. Шмат ужывальнікаў зазнаюць псеўдагалюцынацыі. Тыповымі з’яўляюцца пашыраныя зрэнкі, павышаны крывяны ціск і тэмпература цела. Эфекты звычайна пачынаюцца праз паўгадзіны і цягнуцца да дванаццаці гадзін.