Субкультура (лац.: sub — пад і cultura — культура; падкультура) у сацыялогіі і культуралогіі — частка культуры грамадства, якая адрозніваецца ад пераважнай большасці, а таксама сацыяльныя групы носьбітаў гэтай культуры. Субкультура можа адрознівацца ад дамінантнай культуры ўласнай сістэмай каштоўнасцяў, мовай, манерай паводзін, адзежай і іншымі аспектамі[1][2]. Адрозніваюць субкультуры, якія фармуюцца на нацыянальнай, дэмаграфічнай, прафесійнай, геаграфічнай і іншых базах. У прыватнасці, субкультуры ўтвараюцца этнічнымі супольнасцямі, якія адрозніваюцца сваім дыялектам ад моўнай нормы[3]. Іншым вядомым прыкладам з'яўляюцца моладзевыя субкультуры.

Кібер-готы

Гісторыя тэрміна

правіць

У 1950 годзе амерыканскі сацыёлаг Дэвід Райзмен у сваіх даследаваннях вывеў паняцце субкультуры як групы людзей, якія наўмысна абіраюць стыль і каштоўнасці, упадабаныя меншасцю. Больш старанны аналіз з'явы і паняцця субкультуры правёў Дзік Хэбдзідж у сваёй кнізе «Субкультура: значэнне стылю». Па яго меркаванні, субкультуры прыцягваюць людзей з падобнымі густамі, якіх не задавальняюць агульнапрынятыя стандарты і каштоўнасці.

Француз Мішэль Мафесолі ў сваіх працах выкарыстоўваў паняцце «гарадскія плямёны» для абазначэння моладзевых субкультур. Віктар Дольнік у кнізе «Непаслухмянае дзіцё біясферы» выкарыстоўваў паняцце «клубы».

У СССР для абазначэння членаў моладзевых субкультур выкарыстоўваўся тэрмін «Нефармальныя аб'яднанні моладзі», адсюль жаргоннае слова «нефармалы». Часам для абазначэння субкультурнай супольнасці выкарыстоўваецца жаргоннае слова «тусоўка».

Зноскі

  1. Энциклопедия социологии / Сост. А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова, О. В. Терещенко. — Мн.: Книжный Дом, 2003. — 1312 с. — (Мир энциклопедий)
  2. Глушкова Ольга Михайловна. ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ АНАЛИЗА СУБКУЛЬТУРЫ
  3. Кравченко А. И. Культурология: Учебное пособие для вузов. — 3-е изд.- М.: Академический проект, 2001.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць