«The Who» — брытанскі рок-гурт, сфарміраваны ў 1964 годзе. Першапачаткова складаўся з Піта Таўнсенда, Роджэра Долтры, Джона Энтвістла і Кіта Муна. Гурт набыў велізарны поспех за кошт неардынарных канцэртных выступленняў і лічыцца як адным з самых уплывовых у 60-х і 70-х гадх, так і адным з найвялікшых рок-гуртоў усіх часоў.

The Who
Асноўная інфармацыя
Жанры арт-рок, хард-рок, рытм-н-блюз, рок-музыка і прагрэсіўны рок
Краіны
Адкуль Лондан
Мовы песень англійская
Лэйблы Warner Bros. Records[d], Atco Records[d], Brunswick Records[d], Decca Records і Polydor Records[d]
Склад
thewho.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Who праславіліся на радзіме як за кошт наватарскага прыёму — разбівання інструментаў на сцэне пасля выступу, так і за кошт хіт-сінглаў, якія траплялі ў Топ-10, пачынаючы з хіт-сінгла 1965 года «I Can not Explain» і альбомаў, якія траплялі у Топ-5 (уключаючы My Generation). Першым хіт-сінглам, якія трапіў у Топ-10 у ЗША, стаў «I Can See For Miles» у 1967 годзе. У 1969 выйшла рок-опера Tommy, якая стала першым альбомам, які трапіў у Топ-5 у ЗША, за імі — паспяховыя Live at Leeds (1970), Who’s Next (1971), Quadrophenia (1973).