Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года

Тэрарыстычны акт на Сусветны гандлёвы цэнтр (World Trade Center) і Пентагон — серыя тэрактаў 11 верасня 2001 года на тэрыторыі ЗША, якую здзейснілі з дапамогай самалётаў. 19 зламыснікаў набылі білеты на 4 самалёты ўнутраных авіяліній ЗША. Некаторыя мяркуюць, што тэрарысты загадзя выкупілі значную колькасць месцаў у самалётах дзеля таго, каб іх было лягчэй захапіць[1]. Пасля захопу кантролю самалётаў іх накіравалі на паказаныя аб’екты.

Тэрарыстычныя акты
11 верасня 2001 года
Зверху ўніз: пажар у Сусветным гандлёвым цэнтры; разбураная частка Пентагона; сутыкненне рэйса 175 з Паўднёвай вежай; пажарнік просіць дапамогу на Граўн-зіра; фрагмент рухавіка самалёта рэйса 93; сутыкненне рэйса 77 з Пентагонам.
Зверху ўніз: пажар у Сусветным гандлёвым цэнтры; разбураная частка Пентагона; сутыкненне рэйса 175 з Паўднёвай вежай; пажарнік просіць дапамогу на Граўн-зіра; фрагмент рухавіка самалёта рэйса 93; сутыкненне рэйса 77 з Пентагонам.
Месца нападу Нью-Ёрк, ЗША
Арлінгтан, ЗША
Шэнксвіл, ЗША
Мэта нападу СГЦ, Пентагон
Дата аўторак
11 верасня 2001
8:46 — 10:28
Спосаб нападу крадзеж самалёта, тэракт-самагубства
Зброя чатыры захопленыя самалёты
Загінуўшыя 2996 (2977 ахвяр і 19 тэрарыстаў Аль-Каіды)
Параненыя каля 6300
Колькасць тэрарыстаў 19
Падазраваныя Аль-Каіда і Усама бін Ладэн

Два з іх разбіліся аб хмарачосы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці знішчыў частку Пентагона. Апошні, самалёт United Airlines 93, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў не дасягнуў мэты і разбіўся на полі ў штаце Пенсільванія прыкладна за 15 хвілін лёту да Вашынгтона. Дапушчаюць, што гэты самалёт павінен быў ударыць па Белым Доме ці Капітоліі[1]. Гэты самалёт не дасягнуў мэты, калі пасажыры, якія даведаліся пра лёс іншых самалётаў, атакавалі выкрадальнікаў. У выніку катастрофа здарылася ў бязлюдным месцы — урыўкі інфармацыі аб апошніх хвілінах той трагедыі паходзяць з тэлефонных гутарак пасажыраў і раскрыцця даных «чорных скрынак» самалёта. На аснове запісаў тэлефонных гутарак і сведчанняў сваякоў і суразмоўцаў падзеі былі рэканструяваныя ў паўдакументальным фільме «Палёт 93».

Пункт «0» 17 верасня 2001 года

НападыПравіць

У аўторак 11 верасня 2001 года, у 8:14 ранку 5 тэрарыстаў, узброеныя нажамі, захапілі пасажырскі самалёт «Boeing 767» Амерыканскіх авіяліній, які ў 7:59 выляцеў рэйсам № 11 з Бостана (штат Масачусетс) на Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія). У 8:46 іншыя 5 тэрарыстаў, таксама ўзброеныя нажамі, захапілі «Boeing 767» Аб’яднаных авіяліній, які ў 8:14 вылецеў рэйсам № 175 з Бостана на Лос-Анджэлес.

У 8:46:40 раніцы (15:46:40 у Беларусі) пасажырскі Боінг 747 пратараніў верхнюю частку паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру (СГЦ) і яна пачала моцна дыміць, гэта заўважылі многія людзі ў акрузе, але большасць падумала спачатку, што адбыўся проста нейкі няшчасны выпадак, аварыя з удзелам невялікага прыгараднага самалёта, які выпадкова ўрэзаўся ў вежу. У 8:54, праз 8 хвілін пасля разбіцця першага самалёта ў Нью-Ёрку, 5 іншых тэрарыстаў з нажамі захапілі пасажырскі самалёт «Boeing 757» Амерыканскіх авіяліній, які ў 8:20 выляцеў рэйсам № 77 з Вашынгтонскага аэрадрома імя Джона Далеса (Лаўдэнская акруга, штат Вірджынія) на Лос-Анджэлес[2]. Прыкладна праз 17 хвілін ужо ў прамым эфіры сотняў тэлеканалаў у суседнюю паўднёвую вежу на хуткасці каля 870 кіламетраў у гадзіну ўрэзаўся другі самалёт. Тады адразу стала зразумела, што гэта не выпадковасць, а напад. У хмарачосах пачаўся пажар, некаторыя офісныя супрацоўнікі, якія апынуліся ў пастцы вышэй за кропкі ўдару, проста выскоквалі з пылаючага будынка і натуральна разбіваліся. На той момант знаходзілася каля 50 тысяч чалавек, якія там працавалі, дзесьці праз гадзіну хмарачосы паваліліся з-за моцных пашкоджанняў: спачатку ў 09:59 раніцы ўпала паўднёвая вежа, а праз 29 хвілін тое ж самае адбылося і з паўночнай вежай. Усё вакол пакрылася тонамі пылу, дыму і смецця, будынкі, якія знаходзіліся непадалёк, таксама моцна пацярпелі, у людзей пачалася паніка, усе, хто быў у эпіцэнтры, беглі спрабуючы дабрацца да бяспечнага месца. Увесь Манхэтэн быў перакрыты, масты, тунэлі, метро ўсё закрыта і людзі ішлі з Манхэтэна пешшу, некаторыя ішлі некалькі гадзін, не было сувязі, не працавалі тэлефоны. Вельмі хутка ў навінах загаварылі пра серыю тэрарыстычных нападаў, аказалася, што пацярпелі не толькі вежы-двайняты: тэрарысты-смяротнікі захапілі цэлыя 4 пасажырскія самалёты, якія курсіравалі па ўнутраных рэйсах і вылецелі з 3 аэрапортаў усходняга ўзбярэжжа з цалкам поўнымі бакамі гаручага, згоншчыкі селі на борт у якасці звычайных пасажыраў, але адразу пасля ўзлёту вывелі са строю экіпаж. З сабой у іх былі толькі нажы, ніякай агнястрэльнай зброі, гэтымі нажамі магчыма і была зарэзана частка экіпажу. Калі кантроль над палётам апынуўся ў іх руках, то тэрарысты накіравалі іх прама на мэты. Другі самалёт ляцеў з Бостана і атакаваў самі вежы-двайняты. Трэці ляцеў з Даласа і ўрэзаўся ў левае крыло будынка Пентагона ў Вашынгтоне, дзе было размешчана Міністэрства абароны ЗША, а 9:37 раніцы[3]. Чацвёрты самалёт быў захоплены 4 тэрарыстамі з нажамі а 9:28, праз 25 хвілін пасля разбіцця 2-га самалёта ў Нью-Ёрку. Гэта быў «Boeing 757» Аб’яднаных авіяліній, які ў 8:42 вылецеў рэйсам № 93 з Ньюарка (штат Нью-Джэрсі) на Сан-Францыска (штат Каліфорнія) і збіраўся атакаваць Белы дом, але ў 10:03 зваліўся ў полі непадалёк ад Шанксвіла ў Пенсільваніі. Пасажырам і экіпажу гэтага лайнера інфармацыйнае ведамства паведаміла пра гэтыя атакі, і яны разумелі, што іх чакае і куды ляціць самалёт, таму праявілі мужнасць і аказалі супраціў тэрарыстам і толькі дзякуючы гэтаму чацвёрты самалёт не даляцеў да мэты і не ўрэзаўся ў Белы дом.

У 10:28 паўночны хмарачос СГЦ абрушыўся пасля пажару, які доўжыўся гадзіну і 42 хвіліны. Частка яго абломкаў упала на 7-ы корпус СГЦ. У 17:21 47-павярховы будынак 7-га корпуса СГЦ абваліўся ў выніку амаль 7-гадзіннага пажару.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Staff Report (англ.) . National Commission on Terrorist Attacks Upon the United States (26 жніўня 2004). — We Have Some Planes. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2008.
  2. Адзін дзень сапраўднай вайны // Звязда : газета. — 13 верасня 2001. — № 189 (24305). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  3. Мікола Дзябёла. Цэлая серыя тэрарыстычных актаў адбылася ўчора ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне // Звязда : газета. — 12 верасня 2001. — № 188 (24304). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

СпасылкіПравіць