Пентагон
Пентагон (літар. пяцікутнік) — будынак у Вашынгтоне, галоўная сядзіба Дэпартаменту абароны ЗША. Таксама, публіцыстычны сінонім для самога амерыканскага ваеннага ведамства. Збудаваны ў 1943, пяцікутны ў плане будынак застаецца адным з найбольшых офісных будынкаў у свеце памерамі (зв. 28 км калідораў) і персаналам (да 23 тыс. работнікаў і 3 тыс. абслугі), а таксама адным з найбольш эфектыўных — пераход паміж двума адвольнымі пунктамі будынку займае не болей за 7,5 мін.
Пентагон | |
---|---|
англ.: The Pentagon | |
Дата заснавання / стварэння | 11 верасня 1941[1] |
![]() Выгляд зверху | |
Названа ад | пяцівугольнік[d] |
Кантынент | Паўночная Амерыка |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне |
|
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Патомак |
Уладальнік | Міністэрства абароны ЗША |
Матэрыял | бетон[6] і Indiana limestone[d][6] |
Атрыманыя ўзнагароды |
Doublespeak Award[d] (1977) |
Кошт | 83 000 000 $ |
Архітэктар | George Bergstrom[d][5][7][…] |
Архітэктурны стыль | Stripped Classicism[d] |
Дата афіцыйнага адкрыцця | 15 студзеня 1943 |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | красавік 1942[1] |
Асноўная будаўнічая арганізацыя | John McShain[d] |
Насельнік | Міністэрства абароны ЗША[7][6] |
Колькасць паверхаў | 5[6] |
Has facility | ліфт[6] і эскалатар[6] |
Статус каштоўнасці | Нацыянальныя гістарычныя помнікі ЗША[7], аб'ект Нацыянальнага рэестра гістарычных месцаў ЗША[d][5][7] і Virginia Historic Landmark[d][7] |
Вышыня | 21,6 м |
Адрас | 1400 Defense Pentagon[8] |
Паштовы індэкс | 20301[9][8] |
Афіцыйны сайт | pentagontours.osd.mil/… (англ.) |
![]() | |
Геаметрычная форма | pentagonal prism[d] |
![]() | |
Катэгорыя Вікісховішча для інтэр’ера элемента | Category:Interior of the Pentagon[d] |
![]() |

Праект
правіцьГалоўнымі архітэктарамі праекту былі Эдвін Бергстрам і Дэвід Дж. Вітмер. Будынак быў задуманы і аформлены ў заданне ў ліпені 1941 начальнікам Аддзелу будаўніцтва Штабу галоўнага кватэрмайстра, брыгадным генералам Брэганам Б. Самервелам, і мусіў задавальняць патрэбу ў месцы для памножанага персаналу Ваеннага дэпартаменту ЗША, які тады мясціўся ў 17 розных будынках у трох гарадах. Заданая змястоўнасць будынку складала 40 тыс.ч. Асноўныя рысункі і перспектыўныя планы праекту былі скончаныя за 5 дзён, пад 22.7.1941, канчаткова ўхваленыя 14.8.1941.
Незвычайная пяцікутная форма будынку была вынікам яго пачатковай прывязкі побач з Арлінгтонскімі мемарыяльнымі могілкамі, на зямельным участку, зрэзаным на куце дарогай. Самая пачатковая форма — простакутніка са зрэзаным рогам, была адкінутая як неэфектыўная, што і абумовіла выбар формы правільнага пяцікутніка, які даў назву будынку. Дзеля эфектыўнасці выкарыстання месца быў прыняты план канцэнтрычных контураў, злучаных радыяльнымі, з канцэнтрычнымі раздзяляльнымі дварамі. Адметна, што эскізны і рабочы праект былі скончаныя за 34 дні.
Аднак, змяшчэнне будынку побач з Арлінгтонскім мемарыялам і на лініі прагляду ў бок гістарычнага цэнтру Вашынгтону, выклікала сур’ёзныя пярэчанні, і Ф. Рузвельт скарыстаў сваё права перамясціць пляцоўку далей на поўдзень, тым самым, між іншым, змясціўшы будынак у зону паводкавага затаплення.
Будаўніцтва
правіцьБудаўніцтва вялося на месцы балотаў і пустак, была пачатая 11.9.1941 і скончаная 15.1.1943. Падмурак запатрабаваў перамяшчэння 4,2 млн куб.м зямлі і мацавання 41.492 бетонных паляў. Дадаткова, з прылеглага рэчышча Патамаку былі вынятыя 680 тыс. т пяску і жвіру, якія былі перапрацаваныя ў 333 тыс. куб.м бетону, які пайшоў на сцены будынку.
У найбольш напружаныя часіны на будоўлі працавалі ў тры змены 15 тыс.ч., уночы — пад святлом пражэктараў. Будоўля адбывалася так хутка, что часам апярэджвала праектаванне. Так, пяты паверх, які спачатку не планаваўся, застаўся без вокнаў.
Будоўля каштавала 83 млн долараў (Гл. таксама: Кошты ЗША 1943), але з тым, што будынак замяніў сабою 17 іншых будынкаў Дэпартаменту абароны, ён акупіўся за 7 гадоў.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Lange K. Pentagon History: 7 Big Things to Know — United States Department of Defense, 2019. Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Geographic Names Information System Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б в National Register Information System Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ а б в г д е Emporis (Firm) Emporis Building Directory — Darmstadt: Emporis GmbH. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ а б в г д Virginia Landmarks Register — 1965. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ а б https://pentagontours.osd.mil/Tours/contact.html Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ National Register of Historic Places nomination form Праверана 1 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Carolyn Gard. The Attack on the Pentagon on September 11, 2001 // The Rosen Publishing Group, 2003, 64 стар.
- Alfred Goldberg. Pentagon 9/11 // Government Printing Office, 2007, 280 стар.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная пляцоўка будынку ў Сеціве. Архівавана 18 снежня 2011.